Грэчаская дзяржава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Грэчаская дзяржава
грэч.: Ελληνική Πολιτεία

Калабарацыянісцкі ўрад
Hellenic Kingdom Flag 1935.svg
30 красавіка 1941 — кастрычнік 1944


Hellenic Kingdom Flag 1935.svg
Flag of Greece (1822-1978).svg Coat of arms of Greece (1924–1935).svg


Сцяг Грэцыі Герб Грэцыі
Map of Greece during WWII.png
Тэрыторыя Грэцыі, падзеленая на 3 акупацыйныя зоны
Сталіца Афіны
Мова(ы) грэчаская
Грашовая адзінка Грэчаская драхма
Форма кіравання марыянетачны ўрад
Паўнамоцны прадстаўнік Рэйха
 - 1941—1943 Гюнтэр Альтэнбург
 - 1943—1944 Герман Нойбахер
Прэм'ер-міністр
 - 1941—1942 Георгіяс Цалакаглу
 - 1942—1943 Канстантынас Лагафетопулас
 - 1943—1944 Іааніс Раліс

Грэчаская дзяржава, або Элінічная Палітыя (грэч.: Ελληνική Πολιτεία) — марыянетачная дзяржава, якая існавала ў перыяд 1941—1944 гадоў у час Другой сусветнай вайны і была падпарадкавана Трэцяму рэйху. З'явілася афіцыйна ў 1941 годзе пасля поўнай акупацыі Грэцыі, была ліквідавана ў 1944 годзе пасля вызвалення Грэцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння аперацыі «Марыта» Грэцыя была цалкам акупавана нямецкімі, італьянскімі і балгарскімі войскамі, а кароль Георг II вымушаны быў бегчы за мяжу. Грэчаскі генерал Георгіяс Цалакаглу быў прызначаны прэм'ер-міністрам грэчаскага ўрада 30 красавіка 1941 года, а ўзначаліў краіну паўнамоцны прадстаўнік Рэйха Гюнтэр Альтэнбург.

Цалакаглу падчас выканання сваіх службовых абавязкаў перарываў любыя антынямецкія паўстанні і спробы аднавіць манархію. У гэтым яму дапамагалі нямецкія гарнізоны, якія заставаліся ў Грэцыі. Аднак гэта прыводзіла толькі да пагаршэння агульнага стану эканомікі Грэцыі і росту незадаволенасці грамадзян. Цалкам была разбурана інфраструктура, усе прыпасы канфіскоўваліся ў насельніцтва і адпраўляліся войскам. Больш таго, большую частку даходаў грэчаскі ўрад перадаваў немцам, забяспечваючы іх як прыпасамі, так і фінансамі. Гэта палітыка прывяла да голаду зімой 1941—1942 гадоў, падчас якога памерлі больш за 300 тысяч чалавек.

Нягледзячы на патрабаванні адстаўкі Цалакаглу, той адмаўляўся пакідаць сваю пасаду. Больш за 80 тысяч чалавек былі сагнаны на працу ў Германію ў часы кіравання Цалакаглу, а тыя, хто адмаўляўся пакідаць краіну, знішчаліся фізічна. Урэшце, замест генерала Цалакаглу 17 лістапада 1942 года быў прызначаны Канстантынас Лагафетопулас. Ён абвясціў пра тое, што на прымусовыя працы ў Германію было адпраўлена больш за 80 тысяч чалавек, што выклікала масавае абурэнне грамадзян. Таксама Лагафетопулас пратэставаў супраць канфіскацыі прыпасаў і патрабаваў зменшыць долю паставак тавараў у Германію. Гэта прывяло да таго, што і Лагафетопулас 6 красавіка 1943 года быў адпраўлены ў адстаўку.

Пасля адстаўкі Лагафетопуласа італьянская адміністрацыя на акупаваных тэрыторыях Грэцыі папрасіла немцаў прызначыць прэм'ер-міністрам Сатырыяса Гацаманіса, аднак урад узначаліў былы манархіст Іааніс Раліс. Раліс стварыў Батальёны бяспекі, якія разам з сіламі СС душылі мецяжы і партызанскія паўстанні. Нягледзячы на гэтыя жорсткія меры, рух Супраціўлення не распаўся. У кастрычніку 1944 года англійскія войскі высадзіліся ў Грэцыі, амаль цалкам вызваленай Народна-вызваленчай арміяй Грэцыі. Цалакаглу, Лагафетопулас і Раліс былі арыштаваны і пазней асуджаны. Брытанскае ўмяшанне і падтрымка калабарацыяністаў неўзабаве прывялі да Грамадзянскай вайны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]