Гуайра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гуайра
ісп: Saltos del Guairá, парт:Salto das Sete Quedas do Guaíra
Каардынаты: 24°04′23″ пд. ш. 54°17′01″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне Парагвай/Бразілія
Вышыня 124 м
Шырыня 380 м

Гуайра (ісп.: Saltos del Guairá, парт.: Salto de Sete Quedas) — у мінулым каскад вадаспадаў на рацэ Парана на Бразільска-Парагвайскай мяжы. Знік у 1982 годзе пры затапленні вадасховішча Ітайпу. Па паказчыку расходу вады паводле некаторых крыніц быў найбуйнейшым у свеце.

Геаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Вадаспады знаходзіліся на мяжы Бразіліі і Парагвая, недалёка ад бразільскага горада Гуайра, штат Парана і Сальта-дэ-Гуайра, самага ўсходняга горада Парагвая. У гэтым месцы рака Парана мусіла праціскацца праз вузкую цясніну у лававым плато. На пачатку вадаспадаў рака рэзка звужвалася з 380 да 60 м. Каскад складалі 18 вадаспадаў, аб’яднаныя ў сем груп, адсюль іх партугальская назва Sete Quedas (сем вадаспадаў). Агульнае падзенне каскада складала 114 м, найвышэйшы асобны вадаспад меў вышыню 40 метраў. Расход вады вадаспадаў вагаўся ў залежнасці ад сезону, максімальны расход паводле некаторых ацэнак дасягаў 50 000 м³. Грукат вадаспадаў быў чутны за 30 км.[1]. Вадаспад быў цэнтральным аб’ектам аднайменнага нацыянальнага парку і прывабліваў мноства турыстаў.

Знікненне[правіць | правіць зыходнік]

Каскад быў затоплены ў кастрычніку 1982 года водамі вадасховішча, утворанага плацінай ГЭС Ітайпу. Такім чынам цудоўныя вадаспады былі прынесены ў ахвяру буйнейшаму гідраэнергетычнаму праекту канца XX стагоддзя. ГЭС Ітайпу стала супольным праектам Бразіліі і Парагваю, і яе ўзвядзенне прынесла паразуменне гэтым краінам, што паасобку прэтэндавалі на валоданне вадаспадамі. Для паляпшэння навігацыі скалы былі ўзарваныя. Фінальная стадыя будаўніцтва выклікала ў турыстаў надзвычайную цікавасць. 17 студзеня 1982 года падвесны мост, з якога панарама вадаспадаў была асабліва відовішчнай, абрушыўся, аддаўшы асуджаным вадаспадам жыцці 40 чалавек.[2]

У кастрычніку таго ж года вадасховішча было затоплена за два тыдні цягам дажджлівага сезону, калі Парана шматводная. Следам за вадаспадамі нацыянальны парк Гуайра быў ліквідаваны. Абаронцы прыроды пасля пачатку затаплення правялі "гуарап" — мясцовы рытуал у памяць аб вадаспадах. Бразільскі паэт Карлас Друммонд дэ Андрадэ на ліквідацыю вадаспадаў напісаў балючую, хвалюючую паэму «Развітанне з сям’ю вадаспадамі», апублікаваную ў Jornal do Brasil. У адказ дырэктар кампаніі, якая будавала плаціну, сказаў: «Мы не разбурылі Сем вадаспадаў. Мы толькі ператварылі іх у ГЭС Ітайпу, чыя магутнасць — годная замена іх прыгажосці».

Зноскі