Перайсці да зместу

Гуантанама (ваенная база)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуантанама
Краіна
Уваходзіць у US Caribbean[d]
Тып naval base[d], concession[d] і спрэчная тэрыторыя[d]
Складаецца з
Удзел у
Сайт cnrse.cnic.navy.mil/Inst…

База ў заліве Гуантанама (англ.: Guantanamo Bay Naval Base; ісп.: Base Naval de la Bahía de Guantánamo) — ваенна-марская база ЗША на востраве Куба.

База ў 1916 годзе.
Флот ЗША на якары, 1927 год.

Пасля іспана-амерыканскай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

Злучаныя Штаты валодаюць бестэрміновым правам выкарыстання тэрыторыі базы з 1903 года. Тады была ўстаноўлена фіксаваная цана арэнды — «2000 песа ў залатой валюце Злучаных Штатаў» у год[1].

Сучасны статус базы рэгламентуецца дагаворам ад 1934 года, у адпаведнасці з якім, плата за выкарыстанне базы была павялічана да $4085[2]. Сам жа дагавор можа быць скасаваны «толькі па ўзаемнай згодзе бакоў, альбо ж пры парушэнні ўмоў арэнды». Арэнда ажыццяўляецца на правах экстэрытарыяльнасці, што азначае, напрыклад, што рыбная лоўля ў заліве для мясцовага насельніцтва забаронена.

Да і пасля Другой сусветнай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-марская база стала асноўным месцам для зімовых вучэнняў Атлантычнага флоту. З-за росту колькасці базы ў месяцы навучання, на ваенна-марской базе хутка былі створаны аб’екты для падтрымкі паўсядзённых функцый.

Падчас Другой сусветнай вайны база выкарыстоўвалася для паштовых адпраўленняў.

Пасля кубінскай рэвалюцыі 1959 года

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля перамогі рэвалюцыі 1959 года ўрад Кубы запатрабаваў ад урада ЗША вяртання тэрыторыі і акваторыі ваенна-марской базы Гуантанама і адмовіўся прымаць ад ЗША плату за арэнду базы.

Падчас Карыбскага крызісу 1962 года база Гуантанама была блакіравана падраздзяленнямі узброеных сіл Кубы. У 1964 годзе Кастра перакрыў доступ да вады і паставак на базу, з тых часоў ваенна-марская база Гуантанама стала самадастатковай, маючы ўласныя крыніцы энергіі і вады[2].

Станам на пачатак 1966 года колькасць гарнізона Гуантанама складала 4 тыс. чалавек. У верасні 1977 года колькасць гарнізона базы складала 2444 вайскоўцаў, але ў далейшым яна была некалькі зменшана — і ў верасні 1979 года складала 2100 чалавек.

Пасля з’яўлення ў 2002 годзе на тэрыторыі базы турмы ўрад Кубы паспрабаваў (беспаспяхова) скасаваць дамову арэнды і дамагчыся эвакуацыі базы, аргументуючы гэта парушэннем умоў арэнды.

У 2008 годзе Вярхоўны Суд ЗША вызначыў: «з практычнага пункту гледжання Гуантанама — гэта не замежжа». Фактычна ЗША ажыццяўляюць свой дзяржаўны суверэнітэт на дадзенай тэрыторыі безумоўна І ў поўным аб’ёме, а юрысдыкцыя Кубы носіць чыста фармальны характар.

Інфраструктура базы Гуантанама

[правіць | правіць зыходнік]
Карта тэрыторыі базы

Агульная плошча ваенна-марской базы складае прыблізна 117 квадратных кіламетраў, што адпавядае прамавугольніку памерам 9×13 км. Да таго ж Злучаныя Штаты валодаюць правам выкарыстання 37 квадратных кіламетраў воднай паверхні заліва Гуантанама.

Гавань ваенна-марской базы ў стане змясціць да 50 буйных караблёў. На сушы знаходзіцца звыш 1500 службовых і жылых аб’ектаў, механізаваны порт, суднарамонтныя майстэрні, маецца плывучы док, склады харчавання, боепрыпасаў, гаруча-змазачных матэрыялаў. Тут пастаянна знаходзяцца каля 10 тысяч чалавек ваеннага персаналу. Для забеспячэння нармальных умоў пражывання кантынгенту база размяшчае развітой інфраструктурай, у якую ўваходзяць забаўляльныя ўстановы, клубы, тэнісныя корты, бейсбольныя пляцоўкі, плавальныя басейны, пляжы, іпадром, рыбалоўныя суда і яхты.

  • Песня Гуантанамера на вершы Хасэ Марці.
  • Ваенна-марская база Гуантанама з’яўляецца месцам дзеяння ў амерыканскім мастацкім фільме «Некалькі добрых хлопцаў», камедыя «Гаральд і Кумар 2: Уцёкі з Гуантанама», драма Лагер X-Ray.
  • Месца дзеяння і падзеі гульні Metal Gear Solid V: Ground Zeroes з’яўляюцца адсылкай да базы і турмы Гуантанама.
  • У адной з місій гульні Tom Clancy’s Splinter Cell: Blacklist галоўны герой пранікае ў турму Гуантанама.
  • Як мінімум адзін з эпізодаў серыяла NCIS адбываецца на базе Гуантанама.
  • Згадваецца ў фільме Улада 2018 года.
  • Згадваецца ў 2-м сезоне анімэ Ермунганд.
  • Месца дзеяння фільма «Маўрытанец», які выйшаў у 2021 годзе, знаходзіцца на базе Гуантанама.
  • У нямецкага ультраправага гурта Die Lunikoff Verschwörung ёсць аднайменная песня.
  • «Дарога на Гуантанама» (англ. The Road to Guantanamo) — брытанскі фільм рэжысёраў Мата Уайткроса і Майкла Уінтэрботама. Аповяд пра лёс трох маладых брытанскіх мусульман, якія пасля падзея 11 верасня 2001 года адправіліся ў Пакістан наведаць сваякоў і былі арыштаваныя па абвінавачванні ў сувязях з «Аль-Каідай».
  1. Газета Гранма, «Размышления главнокомандующего Фиделя Кастро», http://www.granma.cubaweb.cu/secciones/reflexiones/rus-042.html Архівавана 11 мая 2008.
  2. 1 2 History(недаступная спасылка). cnrse.cnic.navy.mil. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2025. Праверана 2 лістапада 2024.
  • «Зарубежное военное обозрение», № 11/1978, подполковник Ю. Седов, американская военная база Гуантанамо, с.103,104.