Гуахіра (паўвостраў)
Гуахіра (Гоахіра, ісп.: Guajira, Goajira) — паўвостраў на поўначы Паўднёвай Амерыкі, паміж Карыбскім морам і Венесуэльскім залівам. Большая частка належыць Калумбіі (дэпартамент Гуахіра), частка — Венесуэле. Плошча — 12 тыс. км². Вышыня да 853 м.
Паверхня на паўднёвым захадзе нізінная, на паўночным усходзе — з асобнымі астанцовымі масівамі вышынёй да 853 м. Клімат і расліннасць трапічныя паўпустынныя. Пашавая жывёлагадоўля. Здабыча солі (на паўднёвым захадзе).
На Гуахіры знаходзіцца самая паўночная кропка Паўднёвай Амерыкі — мыс Гальінас (12 "25 'паўн. ш.). Насупраць размяшчаецца паўвостраў Парагуана.
Паўвостраў Гуахіра — асноўнае месца пражывання індзейцаў гуахіра, якія размаўляюць на мове гуахіра.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Паўвостраў}}. |