Гуаш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гуаш
Карціна гуашшу. Андэрс Цорн

Гуаш (фр.: gouache, ад італ.: guazzo - вадзяная фарба) — фарбы, якія складаюцца з тонка расцёртых пігментаў з водна-клеевым злучальнікам(гуміарабік, пшанічны крухмал, дэкстрыны і інш.) і прымешкай бяліл, а таксама твор мастацтва, выкананы гэтымі фарбамі. Гуаш звычайна выкарыстоўваецца для жывапісу на паперы, кардоне, фанеры, палатне, шоўку, косці. Узнікла як разнавіднасць акварэлі (у спалучэнні з якой гуаш часта ўжываецца), калі мастакі, каб дасягнуць шчыльнасці маляўнічага пласта, прымешвалі бялілы ў вадзяныя фарбы. Гуаш шырока выкарыстоўвалася ўжо ў сярэднявеччы ў мастацтве многіх краін Еўропы і Азіі пераважня для малявання кніжных мініяцюр, з эпохі Адраджэння - таксама для эскізаў, кардонаў, пазней - для партрэтных мініяцюр. У 18 - пачатку 19 стст. некаторыя мастакі выкарыстоўвалі гуаш для выканання мініяцюрных малюнкаў. Пачатак фабрычнай вытворчасці спецыяльных гуашавых фарбаў ў сярэдзіне 19 ст. спрыяла ператварэнню гуашы ў самастойную тэхніку, адрозную ад акварэлі гушчынёй і непразрыстасцю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]