Перайсці да зместу

Губаногія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Губаногія

Губаногая мнаганожка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chilopoda Latreille, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  154400
NCBI  7540
EOL  576
FW  290412

Губаногія (Chilopoda) — клас членістаногіх з надкласа мнаганожак (Myriapoda).

Цела (даўжынёю ад некалькіх міліметраў да 30 см) пляскатае, падзелена на галаву і сегментаванае (ад 19 да некалькіх дзесяткаў членікаў) тулава. На галаве пара вусікаў і 3 пары сківіц, па баках вялікая колькасць простых вочак (у некаторых вочак няма). На кожным сегменце па адной пары канечнасцей. Захопліваюць і трымаюць здабычу з дапамогай першай пары тулаўных канечнасцяў (нагасківіцы), унутры якіх размешчаныя атрутныя залозы.

Раздзельнаполыя.

Адрозніваюць 4 атрады: касцянкі (Lithobiomorpha), скалапендравыя (Scolopendromorpha), геафілы (Geophilomorpha), скутыгеры, або мухалоўкі (Scutigeromorpha). Вядома каля 2800 відаў.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ўсюды, асабліва ў тропіках і субтропіках. Жывуць у глебавай падсцілцы, пад карой дрэў або ў шчылінах паміж камянямі. Актыўныя ўначы, удзень хаваюцца. Усе прадстаўнікі групы — драпежнікі. Кормяцца беспазваночнымі, зрэдку дробнымі пазваночнымі.

Яд некаторых прадстаўнікоў небяспечны для чалавека і можа выклікаць аняменне і часовы параліч.