Петсама (губерня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Губерня Петсама)
Герб губерні

Губерня Петсама (фінск.: Petsamon lääni, шведск.: Petsamo län) - губерня Фінляндыі з 1921 па 1922 год.

Адміністрацыйным цэнтрам губерні быў горад Петсама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Губерня была створана 14 лютага 1921, калі Савецкая Расія паводле Тартускаму мірнаму дагавору саступіла вобласць Петсама Фінляндыі. Але ўжо 1 студзеня 1922 губерня была далучана да губерні Оўлу, у якую губерня Петсама увайшла адзіным муніцыпалітэтам. А ў 1936 годзе тэрыторыя муніцыпалітэта стала часткай губерні Лапландыі, якую выдзелілі з Оўку. У 1944 годзе муніцыпалітэт быў пераданы СССР, што ў 1947 годзе было зацвержана Парыжскім мірным дагаворам. На большай частцы былой губерні быў створаны Печангскі раён Мурманскай вобласці РСФСР, меншая частка увайшла ў Кольскі раён.

Плошча муніцыпалітэта на 1941 год складала 10 480 кm². У 1941 годзе ў Петсама жыло 4750 чалавек.

Узглаўляў Петсама Ілмары Вейкка Хеленіус

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Valitioneuvoston päätös Petsamon läänin hallinnon ja oikeudenhoidon järjestämisestä. Suomen asetkuskoelma 23/1921
  • Valtioneuvoston päätös Petsamon alueen liittämisestä Oulun lääniin/ Suomen asetuskoelma 291/1921