Губны гармонік
Губны гармонік — распаўсюджаны язычковы музычны інструмент.
Усярэдзіне губнога гармоніка знаходзяцца медныя пласцінкі (язычкі), якія калыхаюцца ў струмяні паветра, які стварае музыка. У адрозненні ад іншых язычковых музычных інструментаў гармонік не мае клавіятуры. Замест клавіятуры выкарыстоўваецца язык і вусны для выбару адтуліны (як правіла яны размешчаныя лінейна), якая адпавядае патрэбнай ноце.
Губны гармонік часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў такіх музычных кірунках, як блюз, фолк, блюграс, блюз-рок, кантры, джаз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
У Вікі-Кнігах можна знайсці дадатковыя матэрыялы па тэме:
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Губны гармонік
- Рэсурс, прысвечаны губному гармоніку (руск.)
- Падкасты аб губным гармоніку (руск.)
- Відэа-ўрокі гульні на губным гармоніку (Adam Gussow) (англ.)