Губіна (Лепельскі раён)
Вёска
Губіна
| ||||||||||||||||||||||
Гу́біна[1] (трансліт.: Hubina, руск.: Губино) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.
Губіна — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Полаччыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1669 годзе ў складзе Полацкага ваяводства ВКЛ[3]. Губін здаўна знаходзіўся ва ўладанні роду Пакашаў, тут пэўны час размяшчалася іхняя рэзідэнцыя. У 1714 годзе полацкі стольнік Ян Пакаш збудаваў у Губіне касцёл Святога Антонія, пры якім дзейнічаў кляштар францысканцаў. Пазней у якасці пасагу мясцовасць перайшла да роду Сяляваў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Губіна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У 1834 годзе тут збудавалі грэка-каталіцкую царкву Святога Мікалая. У 1861 годзе ўладальнік мястэчка Юзаф Сялява памёр бяздзетным і пакінуў маёмасць сваёй жонцы Валерыі з Шырынаў[4].
У 1876—1914 гг. у маёнтку Губіна дзейнічала кардонна-папяровая фабрыка. У 1910 годзе мела паравую машыну магутнасцю 200 к.с., вырабіла кардону і паперы на 38 тыс. рублёў. На фабрыцы працавала 50 рабочых[5].
У пачатку XX ст. у Губіне быў адзін ксёндз. Тутэйшая парафія ўключала некалькі скасаваных (Чашнікі, Кублічы, Бела-Камень) і налічвала 1815 вернікаў. У касцёле было 3 алтары, галоўны з якіх у імя Дзевы Марыі, звяртаў на сябе ўвагу бочны алтар Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вострабрамскай. Пры плябаніі існавала бібліятэка і багаты архіў айцоў францысканцаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 год — 157 чалавек
- 1999 год — 221 чалавек
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Рэшткі касцёла Святога Антонія (1714) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000501
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў (XVIII ст.)
- Царква Святога Мікалая (1895)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ к // Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
- ↑ Hubin (6) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 197.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 517. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
- Hubin (6) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 197.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Губіна (Лепельскі раён)
- Губіна (Лепельскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)