Гуга Вялікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гуга Вялікі
Hugues le Grand
маркіз Нейстрыі
29 чэрвеня 922 — 16 чэрвеня 956
Папярэднік: Роберт I
Пераемнік: Гуга Капет
Герцаг франкаў
25 ліпеня 936 — 16 чэрвеня 956
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Гуга Капет
граф Парыжа
29 чэрвеня 922 — 16 чэрвеня 956
Папярэднік: Роберт I
Пераемнік: Гуга Капет
граф Арлеана
29 чэрвеня 922 — 16 чэрвеня 956
Папярэднік: Роберт I
Пераемнік: Гуга Капет
герцаг Аквітаніі
955 — 955
Папярэднік: Раймунд II
Пераемнік: Гільём III
 
Дзейнасць: Дзяржаўная служба
Нараджэнне: каля 897
Смерць: 16 чэрвеня 956(0956-06-16)
Дурдан
Пахаванне: Абацтва Сен-Дэні, Сен-Дэні
Род: Раберціны
Бацька: Роберт I Парыжскі
Маці: Беатрыс дэ Вермандуа.
Жонка: 1-я: Юдыт Мэнская
2-я: Эдхільда Уэсэкская
3-я: Гедвіга (Гатуіда) Саксонская
Дзеці: Ад 3-га шлюбу:
сыны: Гуга Капет, Атон, Эд Генрых
дочкі: Беатрыс, Эма

Гуга Вялікі (таксама Белы ці Абат, фр.: Hugues le Grand, каля 897 — 16 чэрвеня 956, Дурдан, каля Парыжа) — герцаг франкаў з 25 ліпеня 936, маркіз Нейстрыі, граф Парыжа і Арлеана з 922, герцаг Аквітаніі ў 955, сын караля Роберта I і Беатрыс дэ Вермандуа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як яго бацька, Роберт I, быў у 922 годзе выбраны каралём Францыі, Гуга атрымаў у кіраванне яго ўладанні — маркграфства Нейстрыя.

У 936 годзе памёр бяздзетным кароль Рауль. Гуга Вялікі не стаў сам займаць трон, а ўзвёў на прастол Людовіка IV Заморскага, сына караля Карла III Дурнаватага, які жыў на радзіме маці — у Англіі. 25 ліпеня 936 новы кароль дараваў Гуга тытул Герцага франкаў (dux francorum). І фактычна кіраванне Францыяй апынулася ў руках Гуга. У непасрэдным кіраванні караля знаходзіўся горад Лаон з наваколлямі.

У першую чаргу Гуга паспрабаваў прыбраць да сваіх рук герцагства Бургундыя, у якім кіраваў брат памерлага караля Рауля, Гуга Чорны, які адмовіўся прызнаць новага караля. У выніку Гуга Вялікі і кароль Людовік захапілі Лангр і Паўночную Бургундыю. Позняй восенню Гуга Чорны заключыў мір з каралём, паводле якога шэраг графстваў у Паўночнай Бургундыі (Асер, Труа, Сенс) адышлі да Гуга Вялікага, а Паўднёвая Бургундыя з Ланграм, Дыжонам і абацтвам Сен-Жэрменаў засталіся ў руках у Гуга Чорнага. Фактычна ў руках Гуга Вялікага апынулася палова герцагства Бургундыя.

Але ўжо ў 937 годзе кароль вырашыў дзейнічаць самастойна паспрабаваўшы вырвацца з пад апекі Гуга Вялікага. У выніку паміж каралём Людовікам, якога падтрымаў шэраг буйных феадалаў (граф Арнульф I Фландрскі, граф Гільём I дэ Пуацье, граф Раймунд III Понс Тулузскі, герцаг Гуга Бургундскі), занепакоеных усё большай і большай моцай герцага Францыі, і Гуга Вялікім, якія заключылі саюз з графам Гербертам II дэ Вермандуа і Вільгельмам I Нармандскім, а таксама зблізіўся з каралём Германіі Атонам I, ажаніўшыся з яго сястрой. У выніку вайны Гуга захапіў астатнюю частку Бургундыі (лістапад 942). Але неўзабаве Гуга пазбавіўся двух галоўных саюзнікаў. 17 снежня 942 года ў Пікіньі Арнульфам Фландрскім быў забіты герцаг Нармандыі Вільгельм, які пакінуў малалетняга сына Рычарда, той апынуўся пад апекай Людовіка. У наступным, 943 годзе, Людовіку ўдалося схапіць і павесіць Герберта II дэ Вермандуа, а яго сыны заняліся дзяльбой бацькаўскіх уладанняў. Акрамя таго ў 942 годзе Людовік заключыў мір з каралём Атонам, ажаніўшыся з яго сястрой Гербергай, удавой герцага Гізельберта Латарынгскага.

У 945 годзе нарманы заманілі ў пастку і захапілі ў палон караля Людовіка, а Гуга дамогся перадачы караля яму. Пазней Гуга захапіў і Лаон. Выпусціў ён Людовіка толькі ў 946 годзе, той адразу ж звярнуўся па дапамогу да караля Атона, пасля чаго вайна працягнулася. І толькі ў 950 годзе быў заключаны мір паміж каралём Людовікам і герцагам Гуга. Паводле яго ўмоў Гуга вярнуў каралю Лаон.

Пасля раптоўнай смерці Людовіка 10 верасня 954 года Гуга апынуўся рэгентам каралеўства пры сваім малалетнім пляменніку Лотары. Перш за ўсё Гуга прымусіў караля дараваць яму тытул герцагаў Бургундыі і Аквітаніі. У 955 годзе Гуга дамовіўся з герцагам Бургундыі Жыльберам пра шлюб свайго другога сына, Атона, на старэйшай дачцы Жыльбера, спадчынніцы большай часткі яго ўладанняў, забяспечыўшы далучэнне Бургундыі пасля смерці Жыльбера. Годам раней Гуга выдаў замуж сваю дачку Беатрыс за магутнага графа Фрыдрыха I дэ Бар, іншая яго дачка была заручана з герцагам Нармандыі Рычардам.

У маі 955 года Гуга выступіў супраць графа Пуацье Гільёма, імкнучыся заваяваць Аквітанію. Яму ўдалося разбіць армію Гільёма, але яго ўласная армія панесла пры гэтым сур'ёзныя страты. У выніку чаго Гуга быў вымушаны адступіць. Такім чынам спроба заваявання Аквітаніі правалілася.

8 красавіка 956 года нечакана памёр герцаг Бургундыі Жыльбер, пакінуўшы герцагства Гуга Вялікаму. Але сам Гуга неўзабаве захварэў і памёр у Дурдане 16 чэрвеня, магчыма ад чумы, якая лютавала ў Германіі. Пахаваны ён быў у абацтве Сен-Дэні.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Таксама Гуга Вялікі меў прынамсі аднаго незаконнага сына:

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. Лот Фердинанд Последние Каролинги — СПб.: Евразия, 2001. — С. 24-25. — ISBN 5-8071-0077-8.
  2. Рихер Реймский История — М.: РОССПЭН, 1997.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]