Гуга Хрыстафоравіч Ваншафэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуга Хрыстафоравіч Ваншафэ
Дата нараджэння 8 (20) жніўня 1857
Дата смерці 14 (27) ліпеня 1906 (48 гадоў)
Месца пахавання
Альма-матар
Працаваў у гарадах Пензенская губерня, Сувалкаўская губерня і Слонім

Гуга Хрыстафоравіч Ваншафэ (руск.: Гуго Христофорович Ваншаффе; 8 жніўня 1857[1] — 14 ліпеня 1906[1]) — грамадзянскі інжынер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1882 г. скончыў курс у Будаўнічым вучылішчы[2]. З лістапада 1886 па студзень 1888 года займаў пасаду малодшага інжынера[3], а з 1866 года — малодшага архітэктара будаўнічага аддзела пензенскага губернскага праўлення. Затым, прылічаны ў 1888 годзе да Міністэрства ўнутраных спраў, Гуга Хрыстафоравіч быў адкамандзіраваць для заняткаў на пасаду тэхніка ў вайсковую будаўнічую камісію для пабудовы казармаў у Сувалкскай губерні, дзе займаецца яшчэ ў 1892 годзе[2]. Пасля — тэхнік слонімскай казарменнай камісіі[1].

Магіла на Ружанскіх могілках

Пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме (помнік збярогся).

Зноскі

  1. а б в Паведамляецца на надмагіллі
  2. а б Ваншаффе, Гуго Христофоровичъ // Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 : Сост., по материалам, собр. Ин-том гражд. инж. и по данным из арх. М-ва вн. д. и др. источников, гражд. инж. Г. В. Барановский.
  3. Е. Г. Лапшина. АРХИТЕКТУРНЫЙ ОБРАЗ ДЕРЕВЯННОГО ЖИЛОГО ДОМА XIX—XX ВВ. И ЕГО ЭВОЛЮЦИЯ В СВЯЗИ СО СМЕНОЙ ТВОРЧЕСКОГО МЕТОДА (НА ПРИМЕРЕ Г. ПЕНЗЫ) // Актуальные проблемы науки и практики в различных отраслях народного хозяйства: сб. докладов III Национальной научно-практической конференции. Пенза/ [ред кол.: А. Н. Сафьянов и др.]: ПГУАС, 2020. — 176 с. ISBN 978-5-9282-1677-1