Гуга Шухарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуга Шухарт
ням.: Hugo Ernst Mario Schuchardt
Дата нараджэння 4 лютага 1842(1842-02-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1927(1927-04-21)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, выкладчык універсітэта, creolist, раманіст
Навуковая сфера мовазнаўства[5], баскская мова, крэольскія мовы, Раманскія мовы і раманістыка[5]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гу́га Э́рнст Ма́рыа Шу́харт (ням.: Hugo Ernst Mario Schuchardt, 4 лютага 1842, Гота — 21 красавіка 1927, Грац) — нямецкі лінгвіст, спецыяліст па лінгвістычнай кампаратывістыцы, крэольскай, раманскай і баскскай мовах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў класічную і раманскую філалогію ў Іене ў А. Шлейхера, затым з 1861 года ў Боне ў Ф. Дзіца. Абараніў у 1864 годзе доктарскую дысертацыю на латыні «Пра вакалізм вульгарнай латыні», якую ў перапрацаваным выглядзе апублікаваў у 1866 годзе. У гэтай працы Шухард заклаў асновы даследаванні протараманскіх моў пры дапамозе методыкі лінгвістычнай генеалогіі, распрацаванай Шлейхерам.

Правёў некалькі гадоў ва франкамоўнай Швейцарыі. 30 красавіка 1870 года абараніў ў Лейпцыгскім універсітэце дысертацыю па рэтараманскай мове на ступень doctor habilis. Затым быў прафесарам раманскай філалогіі ў Грацкім універсітэце да сыходу ў адстаўку ў 1900 годзе.

Шухарт даследаваў не толькі раманскія, але і іншыя мовы, у асаблівасці баскскую і крэольскія мовы (у тым ліку такія жаргоны Еўропы XIX стагоддзя, як «славяна-нямецкі», «славяна-італьянскі», уплыў румынскай мовы на албанскую і раманскіх — на кельцкія). Яго даследаванні на гэтыя тэмы захоўваюцца ў бібліятэцы Грацкага ўніверсітэта.

Працы Шухарта былі пабудаваныя на аснове традыцый параўнальнай лінгвістыкі і этымалогіі. Пры гэтым Шухарт выступаў крытыкам младаграматызму, законы якога ён разглядаў як празмерна жорсткія. Яго падыход аказаў ўплыў на наступнае развіццё лінгвістычнай геаграфіі і структуралізму Ф. дэ Сасюра.

Зноскі

  1. а б H. Schuchardt // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Hugo Schuchardt // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]