Гуга фон Гофмансталь
Гуга фон Гофмансталь | |
![]() |
|
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | |
Мова твораў: | |
![]() |
|
![]() |
|
![]() |
Гуга фон Гофмансталь (ням.: Hugo von Hofmannsthal; 1.2.1874, Вена — 15.7.1929) — аўстрыйскі пісьменнік і драматург, прадстаўнік т.зв. венскай школы імпрэсіянізму.
Вывучаў права і раманскія мовы і літаратуры ў Вене.
У 1906 пачаў супрацоўніцтва з кампазітарам Р. Штраусам, для якога напісаў п'есы-лібрэта «Электра» (1906, паводле аднайм. драмы 1904) і «Кавалер руж» (1911). У 1917 разам з М. Райнгартам заснаваў Зальцбургскі музычны фестываль. Аўтар аднаактовых вершаваных драм «Смерць Тыцыяна» (1892), «Дурань і смерць» (1894), п'ес «Эдып і сфінкс» (1906), «Вяртанне Крысціны дамоў» (1910), «Зальцбургскі вялікі тэатр жыцця» (1922), «Вежа» (1925), у якіх захапленне артыстычнай атмасферай і культурай вытанчаных формаў старой Вены спалучаецца з трывожным роздумам аб праблемах сучаснасці. У лірычных вершах (зб. «Вершы і маленькія драмы», 1907), апавяданнях (зб. «Казка 672 начы і іншыя апавяданні», 1895), кнізе эсэ «Паэт і наш час» (1907) па-імпрэсіянісцку тонка перадаў уражанні быцця, нюансы стану душы, непарыўнае адзінства чалавечай гісторыі і культуры.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118552759 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Hugo von Hofmannsthal // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Hugo Von Hofmannstahl // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hugo Von Hofmannsthal // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 6,0 6,1 Hugo von Hofmannsthal // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Гофмансталь Гуго фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Гофмансталь Гуго фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Гофмансталь Гуго фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ 10,0 10,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb119076366 Праверана 10 кастрычніка 2015.
|