Перайсці да зместу

Гудзевічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Гудзевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
0,41 км²
Насельніцтва
732 чалавекі (2009)
Шчыльнасць
1785,4 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Аўтамабільны код
4
СААТА
4240813016
Гудзевічы (Беларусь)
Гудзевічы
Гудзевічы
Гудзевічы (Гродзенская вобласць)
Гудзевічы
Гудзевічы

Гу́дзевічы[1] (трансліт.: Hudzievičy, руск.: Гудевичи) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гудзевіцкага сельсавета.

Фіксавалася іўеўскае прозвішча Гуд[2]. Было лідскае Гудэйка, з Забалаці Гудэйновіч.[3] Ёсць літоўскае Gudeikis, латышскае Guds[4]. Аснова Gud- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах[5].

З іншага бок, беларускі савецкі географ В. Жучкевіч па сугуччы звязваў з літоўскім gudas - "беларус"[6].

У 1863 годзе тут было адкрыта народнае вучылішча.

У 1886 году Гудзевічы сталі цэнтрам воласці Гродзенскага павета. Дзейнічаў вінакурны завод, ветраны млын, піцейны дом, народнае вучылішча (96 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак), праваслаўная царква.

  • 1886 год — 172 жыхары, 15 дамоў.
  • 1971 год — 201 жыхары, 61 дом.
  • 1997 год — 662 жыхары, 196 дамоў.
  • 2001 год — 727 жыхароў, 231 дом.
  • 2009 год — 732 жыхары
  • 2017 год — больш чым 700 жыхароў, 266 дамоў

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Лазня ЗАТ «Гудзевічы» на 2 аддзяленні, банкамат, комплексна-прыёмны пункт.

Ахова здароўя

У Гудзевічах дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.

Адукацыя

ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа», ДУА «Гудзевіцкі дзіцячы сад», ДУА «Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў».

Культура

Установы культуры прадстаўлены філіялам «Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры» ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры», Гудзевіцкай бібліятэкай — цэнтрам нацыянальных культур ДУК «Мастоўская раённая бібліятэка», ДУА «Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў». Дзейнічае літаратурна-краязнаўчы музей (каля 14 тысяч экспанатаў).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-24X5-Q?i=195&cat=741605
  3. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZQDH-B?i=1035&cc=4166194&cat=741862 https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MSW4-V?i=827
  4. https://pavardes.lki.lt/?pv=f855a49a54ccf40b4664a122c1227674 https://uzvardi.lv/surname/798314
  5. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 96.
  6. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 88-89.