Гудфрэд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гудфрэд
дацк.: Gudrød
манарх Даніі
800 — 810
Папярэднік Сігфрэд[d]
Пераемнік Хемінг[d]

Нараджэнне VIII стагоддзе
Смерць 810[1] ці 810
Бацька Сігфрэд[d] або Хальвдан Шчодры на Золата і Скупы на Ежу[d][2]
Маці Lif (?)[d][2]
Дзеці Хорык I[d][2]
Дзейнасць суверэн

Гудфрэд (Годфрэд) (лац.: Godofredus, дацк.: Gudrød, памёр у 810) — кіраўнік Даніі (800/804810), сын Сігфрэда. Хутчэй за ўсё, ён кіраваў толькі паўднёвай часткай Даніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Усе пісьмовыя паведамленні пра Гудфрэда, якія дайшлі да нас, звязаны з яго дзейнасцю, накіраванай супраць Франкскай імперыі. У 804 годзе ён сабраў армію і флот каля Сліестарпэ (так называўся ў лацінамоўных крыніцах Хедэбю), на мяжы з Саксоніяй. Трохі на поўдзень ад гэтага месца, за Эльбай, стаялі войскі Карла Вялікага. Праціўнікі вялі перамовы, вынік якіх невядомы, але, хутчэй за ўсё, прамое сутыкненне паміж імі было папярэджана[3].

У 808 годзе Гудфрэд дзейнічаў больш актыўна. Ён напаў на зямлю бодрычаў, якія заключылі саюз з Карлам Вялікім, і спустошыў яе, так што яны вымушаны былі прасіць яго міру і абяцалі яму даніну. Падчас гэтага паходу Гудфрэд знішчыў адзін з найважнейшых цэнтраў заходнебалтыйскага гандлю, Рорык, і вывез з яго рамеснікаў і купцоў у Хедэбю, значэнне якога як гандлёвага цэнтра дзякуючы гэтаму ўмацавалася[3].

Адразу ж пасля гэтага паходу, паводле «Аналаў каралеўства франкаў», ён пабудаваў умацаванні на мяжы з саксамі па паўночным беразе ракі Эйдэр: «вал ад заходняга акіяна да ўсходняга заліва, які вядзе ў Балтыйскае мора, з адзінымі варотамі, каб прапускаць вершнікаў і вазы». Гэта паведамленне, бясспрэчна, адносіцца да той часткі Даневірке, якая злучыла яго з пабудаванымі таксама пры Гудфрэдзе ўмацаваннямі Хедэбю[3].

З барацьбой за гандлёвыя шляхі і цэнтры, і за ўплыў на паўночнаморска-балтыйскі гандаль звязаны і паход Гудфрэда супраць фрызаў (810): з вялікім флотам ён прайшоў па ўзбярэжжы, атрымліваючы перамогі, і вярнуўся, атрымаўшы выкуп у 100 фунтаў срэбра[3]. Занепакоены Карл Вялікі сабраў флот для паходу ў Данію, але нечакана неабходнасць у ім адпала: Гудфрэд быў забіты адным са сваіх дружыннікаў.

«Francorum Gesta» паведамляе, што пасля смерці ў 810 годзе Гудфрэда Дацкага «яго спадчыннікам стаў сын яго брата» Хемінг, які заключыў мір з франкамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]