Гужавы транспарт



Гужавы транспарт (ад слова гуж — скураная альбо вяровачная пятля ў вупражы) — від вупражнога транспарту, як грузавога, так і пасажырскага, у якім транспартныя сродкі (павозкі) прыводзяцца ў рух жывёламі.
У якасці цяглавых жывёл выкарыстоўваюцца коні, валы, буйвалы, аслы, мулы, сабакі, алені. У залежнасці ад тыпу хадавой часткі адрозніваюць калёсны і санны гужавы транспарт. У тым выпадку, калі груз замацоўваецца на самой жывёле, гавораць пра ўючны транспарт, які лічыцца асобным відам транспарту. Згодна з Венскай канвенцыяй аб дарожных знаках і сігналах, знак
забараняе рух як гужавога, так і ўючнага транспарту на дадзенай дарозе (не забараняючы верхавую язду).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Гужавы транспарт да сярэдзіны XIX стагоддзя быў асноўным відам сухапутнага транспарту, у сярэдзіне XIX стагоддзя шырокае распаўсюджанне атрымала чыгунка, а ў пачатку XX стагоддзя — аўтамабілі. Тым не менш гужавы транспарт заставаўся важным відам транспарту да Другой сусветнай вайны, пасля чаго ён быў выцеснены матарызаванымі відамі транспарту.
З пачатку XXI стагоддзя гужавы транспарт выкарыстоўваецца ў сельскай мясцовасці, а ў краінах, якія развіваюцца доля гужавога транспарту па-ранейшаму застаецца высокай.
У многіх турыстычных гарадах конныя экіпажы выкарыстоўваюцца для катання турыстаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Под редакцией проф. А. П. Горкина. гужевой транспорт // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. (руск.). — М.: Росмэн, 2006.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гужевой транспорт // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
- Гужевой санитарный транспорт / Степанов А. П. // Большая медицинская энциклопедия : в 30 т. / гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — Т. 6 : Гипотиреоз — Дегенерация. — 632 с. : ил.