Гузаў
| Вёска | |
| Гузаў | |
|---|---|
| польск.: Guzów | |
| 52°06′58″ пн. ш. 20°20′13″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Мазавецкае |
| Павет | Жырардоўскі |
| Гміна | Віскіткі |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 1 013 чалавек (2010) [1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +48 46 |
| Паштовы індэкс | 96-317 |
| Аўтамабільны код | WZY |
| Іншае | |
| 0739308 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Гу́заў (польск.: Guzów) — вёска ў Жырардоўскім павеце Мазавецкага ваяводства Польшчы, размешчаная ў гміне Віскіткі. Месца нараджэння кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.
Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Віскітак, 10 км на паўночны захад ад Жырардава і за 47 км на захад ад Варшавы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1765 уласнікам Гузава і вакольных маёнткаў быў Андрэй Агінскі. Па III падзеле Рэчы Паспалітай Гузаў апынуўся ў прускай частцы. На падставе дэкларацыі караля прускага Фрыдрыха Вільгельма II 28 ліпеня 1796 царкоўныя маёнткі, староствы і іншы каралеўскія ўладанні перайшлі ў валоданне прускае казны, а ўжо кароль раздаваў іх сваім служачым і генералам[2]. Гузаўскае староства атрымаў міністр Сілезіі Карл Георг фон Гойм, але неўзабаве прадаў іх ранейшай уласніцы, Паўліне Агінскай, маці Фелікса Лубенскага[2]. Па яе смерці Гузаў перайшоў да Фелікса. Калі ў 1856 маёнтак быў выстаўлены на аўкцыён, яго набыў Фелікс Сабанскі. У іхнім валоданні Гузаў знаходзіўся да 1944 года, калі быў нацыяналізаваны.
Палацава-паркавы ансамбль
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Агінскі паставіў у Гузаве мураваны, велічны дом. У II палове XIX стагоддзя, на замову Фелікса Сабанскага архітэктар Уладзіслаў Гіршэль разбудаваў яго ў палац паводле ўзору замкаў на Луары, надаўшы яму цяперашні выгляд. Потым пры палацы быў разбіты ландшафтны парк, запраектаваны Валерыянам Кроненбергам і Францішкам Шаніёрам.
Падчас I сусветнай вайны палац служыў прыфрантавым шпіталём і разам з паркам быў знішчаны, але ў міжваенны час атрымаў ранейшы выгляд. У хадзе Другой сусветнай вайны палац быў разрабаваны, а ў 1944 нацыяналізаваны. Пасля вайны ў палацы размясціліся жылыя памяшканні і кабінеты супрацоўнікаў цукроўні. У 1992 палацава-паркавы ансамбль быў вернуты роду Сабанскіх.
Пасля столькіх гадоў занядбання палац апынуўся ў вельмі благім стане, як і парк, парослы хмызнякамі. Адноўленая і дагледжаная толькі даўняя каплічка (цяпер касцёл Св. Фелікса дэ Валуа) і невялікі ўчастак саду побач з ёю.
Ураджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]
- Міхал Клеафас Агінскі — кампазітар, нарадзіўся тут у 1765.
Зноскі
- ↑ GUS. Bank Danych Lokalnych
- ↑ а б Iwona Maria Szustakiewicz, Guzów. Podwarszawska rezydencja Łubieńskich i Sobańskich(недаступная спасылка), «Rocznik Warszawski», nr 26 z 1996, s. 77-101. [dostęp 20.03.2012]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гузаў- Гузаў — Палац Сабанскіх (польск.) // Sztuka.net
- Guzów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 919.