Гукас Пагасян
Нарадзіўся |
6 лютага 1994[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Гукас Пагасян (арм.: Ղուկաս Պողոսյան, нар. 6 лютага 1994, Ерэван) — армянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Алашкерт».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец ерэванскага «Пюніка», у сезоне 2010 выступаў у Першай лізе Арменіі за фарм-клуб «Пюнік-3». У сезоне 2011 далучыўся да асноўнай каманды, і 2 красавіка 2011 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Уліса» (0:1). У верасні таго ж года разам з камандай стаў уладальнікам Суперкубка краіны, а ў сезоне 2014/15 стаў чэмпіёнам Арменіі. У красавіку 2016 года пакінуў «Пюнік», сезон 2016/17 правёў у складзе «Шырака», а ў другой палове 2017 года гуляў за «Бананц».
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гарадзея» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. У складзе «Гарадзеі» стаў іграком асноўнага складу, правёў 11 матчаў у Вышэйшай лізе. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[3].
У ліпені 2018 года далучыўся да «Алашкерта».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў. 28 лютага 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Сербіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Арменіі: 2014/15
Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2011
Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2015/16, 2016/17
Уладальнік Кубка Арменіі (5): 2013, 2014, 2015, 2017, 2019
Уладальнік Суперкубка Арменіі (3): 2011, 2015, 2018
Зноскі
- ↑ Ghukas Poghosyan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Армянский хавбек Погосян стал игроком "Городеи"
- ↑ Гукас Погосян покинул "Городею"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)