Гулам Ісхак Хан
| Гулам Ісхак Хан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| урду: غلام اسحاق خان | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мухамед Зія-уль-Хак | ||||||
| Пераемнік | Васім Саджад | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Khan Habibullah Khan[d] | ||||||
| Пераемнік | Васім Саджад | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Abdul Hafiz Pirzada[d] | ||||||
| Пераемнік | Mahbub ul Haq[d] | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Ghulam Jilani Khan[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Shahkur Ullah Durrani[d] | ||||||
| Пераемнік | Asaf Jah VII of Hyderabad[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
20 студзеня 1915 |
||||||
| Смерць |
27 кастрычніка 2006[1] (91 год) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | суніты | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Гулам Ісхак Хан (20 студзеня 1915, Пенджаб — 27 кастрычніка 2006, Пешавар, Пакістан) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Пакістана (1988—1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пешаварскі ўніверсітэт, спецыялізаваўся ў хіміі і батаніцы. З 1947 года — на дзяржаўнай службе. У 1961—1966 гадах — начальнік дэпартамента вода- і энергазабеспячэння Заходняга Пакістана, у 1966—1970 гадах — дзяржсакратар міністэрства фінансаў, у 1971—1975 гадах — кіраўнік Дзяржаўнага банка Пакістана. На гэтай пасадзе выступаў апанентам эканамічнай палітыкі прэм’ер-міністра Зульфікара Алі Бхута. У 1975—1977 гадах — дзяржсакратар міністэрства абароны, у гэтай якасці ён зблізіўся з ваеннымі, у тым ліку і з будучым кіраўніком дзяржавы Мухамедам Зія-уль-Хакам. Граў важную ролю ў развіцці нацыянальнай ядзернай праграмы. У 1977—1985 гадах — міністр фінансаў Пакістана. На гэтай пасадзе актыўна праводзіў лінію адміністрацыі Зія-уль-Хака на ісламізацыю эканомікі, мадэрнізацыю фінансавай і банкаўскай сістэм краіны. У 1985—1988 гадах — старшыня сената.
У 1988 годзе пасля гібелі Зія-уль-Хака ў авіякатастрофе становіцца Прэзідэнтам Пакістана. У жніўні 1990 годзе зрушыў Беназір Бхута з пасады прэм’ер-міністра, абвінаваціўшы ўрад у карупцыі і злоўжыванні ўладай. Аднак, не знайшоўшы кансенсусу з яе пераемнікам Навазам Шарыфам, 18 мая 1993 года падпісаў дэкрэт аб адстаўцы апошняга з пасады кіраўніка ўрада. Гэтае рашэнне было прызнана неканстытуцыйным Вярхоўным судом Пакістана, і 26 мая Шарыф вярнуўся на сваю пасаду. Пасля гэтага супярэчнасці толькі абвастрыліся, бо Шарыф вырашыў выдаліць з тэксту Канстытуцыі пункты, якія прадстаўлялі прэзідэнту права на роспуск вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Канфлікт вырашыўся нечакана: 17 ліпеня абодва палітыкі былі зняты са сваіх пастоў вайскоўцамі.