Гульня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гульня
Выява
Вывучаецца ў даследаванні камп'ютарных гульняў[d]
Аб’яднанне без перасячэнняў спіс у кваліфікатарах[d]
Stack Exchange site URL gaming.stackexchange.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Перацягванне канатаў

Гульня — від непрадуктыўнай дзейнасці, звязаны з дзеяннямі, абмежаванымі правіламі, якія накіраваныя на стварэнне, развіццё і падтрымку працэсу ў вызначаных межах. Задача працэсу — даставіць удзельнікам шэраг перажыванняў і эмоцый, даць працэсы, у якіх можна набыць новы досвед праз непасрэдны практычны ўдзел. У жывёл імкненне гуляць назіраецца ў ювенільным перыядзе і знікае з часам сталення. Чалавек у гэтым адрозніваецца ад іншых жывёл тым, што захоўвае гульнявыя паводзіны доўга пасля сканчэння ювенільнага этапу развіцця.

Гульню варта адрозніваць ад працы, якая звычайна праводзіцца за заробак, і ад мастацтва, якое часцей за ўсё ёсць выразам эстэтычных і ідэалагічных памкненняў чалавека. Тым не менш, адрозненне паміж імі не з’яўляецца дакладным, і многія гульні таксама лічацца працай, як то прафесійныя віды спорту, або мастацтвам, як то пазлы і іншыя гульні.

Гульні звычайна звязаны з разумовай ці фізічнай стымуляцыяй, а часцей і з адным, і з другім. Многія гульні дапамагаюць развіць практычныя навыкі, служаць формай фізічных практыкаванняў ці іншым чынам выконваюць адукацыйную, сімуляцыйную або псіхалагічную ролю. Многія гульні паўсталі са старажытных часоў з абрадаў, але ў бытаванні яны на сёння ўспрымаюцца не як сродак былых вераванняў, а як сродак адпачынку і здабыцця карысных навыкаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Avedon, Elliot; Sutton-Smith, Brian, The Study of Games. (Philadelphia: Wiley, 1971), reprinted Krieger, 1979. ISBN 0-89874-045-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]