Гульня шкляных перлаў
Гульня шкляных перлаў | |
---|---|
ням.: Das Glasperlenspiel | |
Жанр | philosophical novel[d], developmental novel[d] і editorial fiction[d] |
Аўтар | Герман Гесэ |
Мова арыгінала | нямецкая |
Дата напісання | 1931 |
Дата першай публікацыі | 1943 |
Папярэдні | Паломніцтва ў Краіну Усходу |
«Гульня шкляных перлаў» (ням.: Das Glasperlenspiel) — апошні і галоўны раман швейцарскага пісьменніка Германа Гесэ, над якім ён працаваў з 1931 па 1942 год (кніга была скончаная 29 красавіка 1942 года). Упершыню раман апублікаваны 18 лістапада 1943 году ў цюрыхскім выдавецтве «Фрэц і Васмут» (Fretz & Wasmuth) у двух тамах. У 1946 годзе Гесэ быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў тым ліку і за гэты твор.
Галоўны герой кнігі — Ёзэф Кнехт. Яго тытул — Магістр гульні (лац.: Magister Ludi). Тэрмін Magister Ludi — каламбур: 'ludus' на лацінскай мове можа азначаць як «гульня», так і «школа». Такім чынам, Magister Ludi можа азначаць як «Магістр гульні», так і «школьны настаўнік».
Алюзіі
[правіць | правіць зыходнік]Назва правінцыі Касталія, паходзіць ад імя німфы Касталіі, якую Апалон ператварыў у крыніцу, што даруе натхненне таму, хто з яе напіўся.
Імёны персанажаў рамана змяшчаюць адсылкі на рэальных людзей. Гэтак, папярэдніка Ёзэфа Кнехта на пасадзе магістра гульні звалі Томас ван дэр Травэ, і ў яго імені ўгадваецца Томас Ман, які нарадзіўся ў Любеку на рацэ Травэ. Таленавіты, але не зусім стабільны сябра Ёзэфа Кнехта, носіць імя Фрыц Тэгуларыус, што з'яўляецца адсылкай на Фрыдрыха Ніцшэ, айцец Якаб, імаверна, мае за аснову Якаба Буркхарта[1]. Імя Карла Ферамонтэ з'яўляецца італьянізаваным варыянтам імя пляменьніка Гесэ, Карла Ізенберга.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову раман пераклаў Васіль Сёмуха.
- Гульня шкляных перлаў: спроба жыццёпісу Магістра Гульні Ёзэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў: [раман] / выдадзена Германам Гесэ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 472, [2] с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Theodore Ziolkowski, Foreword to The Glass Bead Game, p. ix. Owl Books. ISBN 0-8050-1246-X