Гунтэр Бёмер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гунтэр Бёмер
ням.: Gunter Böhmer
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 красавіка 1911(1911-04-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1986(1986-01-08)[1][4][…] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці ілюстратар, мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Order of Merit of Baden-Württemberg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гунтэр Бёмер (ням.: Gunter Böhmer, 13 красавіка 1911, Дрэздэн — 8 студзеня 1986, Лугана) — нямецкі мастак і ілюстратар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гунтэр Бёмер нарадзіўся 13 красавіка 1911 года ў Дрэздэне. Пасля вучобы ў гімназіі ў 1930 годзе ён быў без іспытаў прыняты ў Дрэздэнскую мастацкую акадэмію на аддзяленне жывапісу і графікі. Паралельна Бёмер вывучаў германістыку ў Дрэздэнскім універсітэце. З 1931 па 1933 вучыўся ў Берлінскай акадэміі мастацтваў у майстэрні Эміля Орліка і Ганса Майда.

У 1933 годзе Бёмер атрымлівае запрашэнне ад Германа Гесэ наведаць дом пісьменніка ў Мантаньёле. Гесэ таксама пазнаёміў мастака з берлінскім выдаўцом Самуэлем Фішэрам, які падпісаў з Бёмерам кантракт на стварэнне ілюстрацый для кніг. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, малюнкі Бёмера з’явіліся на старонках твораў Томаса Мана, Франца Кафкі, Гюстава Флабера, Германа Гесэ і многіх іншых.

З 1934 па 1936 год мастак часта наведваў Італію, а ў 1936 годзе ўдзельнічаў у Венецыянскай біенале. У гэтым жа годзе Бёмер наведаў спачатку Парыж, а затым Руан, дзе працаваў над стварэннем серыі акварэльных ілюстрацый да рамана Гюстава Флабера «Спадарыня Бавары». У 1938 годзе мастак зноў прыбыў у Парыж для супрацоўніцтва з выдавецтвам «Альбатрос». У 1945 годзе Бёмер ажаніўся з Уршуляй Бехлер.

У 40-х і 50-х гадах Бёмер шмат падарожнічаў па Італіі і Францыі, удзельнічае ў выставах і сумесных праектах з вядомымі еўрапейскімі мастакамі. У 1960 годзе Гунтэра Бёмера запрашаюць у Штутгарт узначаліць аддзяленне графікі ў Дзяржаўнай акадэміі выяўленчых мастацтваў, праз 20 гадоў мастак быў названы ганаровым членам гэтай акадэміі. У 1981 годзе Бёмер быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

Зноскі

  1. а б Gunter Böhmer
  2. Gunter Böhmer // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Gunter Böhmer — 2006.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. а б Böhmer, Gunter // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.