Перайсці да зместу

Гунунг-Тахан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гунунг-Тахан?
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 187 м
Адносная вышыня2 140 м
Размяшчэнне
4°37′52″ пн. ш. 102°14′04″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гунунг-Тахан (малайск.: Gunung Tahan) або Тахан — найвышэйшая вяршыня паўвострава Малака. Вышыня — 2190 м. Частка горнага хрыбта Тахан у складзе горнага ланцуга Тэнасерым, які цягнецца ад Бірмы на поўначы да самага поўдня Малакскага паўвострава.

Размешчана ў Малайзіі, у штаце Паханг. Упершыню звесткі пра Гунунг-Тахан былі апублікаваны расійскім даследчыкам Міклуха-Маклаем у 1876 годзе, пасля правядзення ім у 1875 годзе этнаграфічнай экспедыцыі па паўвостраве Малака. Цяпер вяршыня Гунунг-Тахан знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку Таман-Негара.