Гунтыс Улманіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гунціс Улманіс)
Перайсці да: рух, знайсці
Гунтыс Улманіс
Flickr - Saeima - 10.Saeimas deputāts Guntis Ulmanis.jpg
 
Партыя: Камуністычная партыя Савецкага Саюза і Latvian Farmers' Union[d]
Адукацыя: Латвійскі ўніверсітэт
Дзейнасць: палітык, прафесар універсітэта[d] і эканаміст[d]
Нараджэнне: 13 верасня 1939(1939-09-13) (77 гадоў)
Рыга, Латвія
 
Аўтограф: Signature of Guntis Ulmanis.png
Гунтыс Улманіс

Гунтыс Улманіс (латыш. Guntis Ulmanis; 13 верасня 1939, Рыга) — латвійскі палітык, прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі з 1993 па 1999 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пляменнік Карліса Улманіса, да 1955 года насіў прозвішча прыёмнага бацькі Румпітыс. Дзяцінства правёў у сібірскай ссылцы (высланы ў 1941 г.). Вярнуўся ў Рыгу ў 1948 г.

У 1966 г. скончыў Латвійскі ўніверсітэт, служыў у савецкай арміі (1963—1965), працаваў у рыжскім выканкаме, уступіў у КПСС у 1966, быў дырэктарам камбіната бытавых паслуг Рыжскага раёна.

У 1989 г. выйшаў з КПСС. У 1993 годзе абраны дэпутатам Сейма ад Сялянскага саюза Латвіі.