Перайсці да зместу

Гупі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гупі
Самец і самка акварыумных гупі.
Самец і самка акварыумных гупі.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poecilia reciulata Peters, 1859


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  165903
NCBI  8081
EOL  208520

Гу́пі (Lebistes reticulatus) — рыба атраду карпазубых.

Даўжыня самцоў да 4 см, самак да 6 см. У афарбоўцы самцоў розных парод спалучаюцца чорныя, чырвоныя, жоўтыя, серабрыстыя, залацістыя плямы розных форм і памераў. У такой жа ступені рознымі бываюць форма і афарбоўка плаўнікоў. Самкі адрозніваюцца значна менш.

Водзіцца ў вадаёмах Венесуэлы, Паўночнай Бразіліі, Гвіяны, астравоў Барбадос і Трынідад. Адна з пашыраных жывародных акварыумных рыб. Выведзена некалькі дзясяткаў парод.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лёгка разводзіцца. Гадуюць у невялікіх акварыумах.

  • Малашэвіч Я. В. Акварыумныя рыбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 57