Гурон
| Гурон | |
|---|---|
| англ.: lake Huron | |
| Возера Гурон у сістэме Вялікіх азёр | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 177 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 245 км |
| Плошча | 59700 км² |
| Аб’ём | 3 538 000 гектаметр кубічны |
| Найбольшая глыбіня | 230 м |
| Сярэдняя глыбіня | 229 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 193 473 км² |
| Выцякаюць | Сент-Клэр |
| Размяшчэнне | |
| Краіны | ЗША, Канада |

Гурон (анг.: Lake Huron) — возера ў ЗША і Канадзе, адно з паўночнаамерыканскіх Вялікіх азёр. Размешчана на ўсход ад возера Мічыган, злучана з ім пралівам Макінак. З пункту гледжання гідраграфіі Мічыган і Гурон утвараюць адзіную сістэму (іх злучае праліў Макінак), але геаграфічна іх прынята лічыць асобнымі азёрамі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча Гурона — каля 59,6 тыс. км² (другое па плошчы сярод Вялікіх азёр). Вышыня паверхні над узроўнем мора каля 176 м (як і ў Мічыгана), глыбіня да 229 м.
Да возера маюць выхад штаты Мічыган і канадская правінцыя Антарыа. Асноўныя парты на Гуроне — Сагіна, Бі-Сіці, Алпіна (ЗША) і Сарнія (Канада).
Назва возера, уведзеная ва ўжытак французамі, паходзіць ад назвы індзейскага племя гуронаў.
На Гуроне размешчаны Манітулін — самы вялікі востраў у свеце, які знаходзіцца ў прэсным возеры.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
