Гурый (Апалька)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архіепіскап Гурый
Архіепіскап Гурый
Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі
з 4 жніўня 1996
Абранне 17 ліпеня 1996
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Канстанцін (Гаранаў)
Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі
3 верасня 2012 — 25 снежня 2014
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Іаасаф (Морза)
Пераемнік Сергій (Акімаў)
Рэктар Мінскай духоўнай семінарыі
3 верасня 2012 — 17 ліпеня 2020
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Іаасаф (Морза)
Пераемнік Аляксандр Валер’евіч Слесараў
Кіраўнік спраў Беларускага Экзархата
12 студзеня 2012 — 25 ліпеня 2014
Пераемнік Антоній (Даронін)

Адукацыя
Імя пры нараджэнні Мікалай Пятровіч Апалька
Нараджэнне 30 мая 1956(1956-05-30) (64 гады)
Прыняцце манаства ліпень 1985

Узнагароды

Архіепіскап Гурый (свецкае імя: Мікалай Пятровіч Апалька; нар. 30 мая 1956, Калектыўная, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны дзеяч, архірэй. Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі (з 1996), рэктар Мінскай духоўнай семінарыі (2012—2020), кіраўнік спраў Беларускага Экзархата (2012—2014). Лічыцца адным з найбольш кансерватыўных іерэяў БПЦ[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і працоўных. У 1971 годзе скончыў 8 класаў і паступіў у Віцебскі станкаінструментальны тэхнікум, які скончыў у лютым 1975 года. З 1975 года стаў рэгулярна хадзіць у храм. Каб не было перашкод для наведвання храма, працаваў рабочым на розных прадпрыемствах горада Полацка.

Скончыў у 1982 годзе Маскоўскую духоўную семінарыю, пасля чаго ў 1984 годзе быў залічаны ў лік браціі Троіца-Сергіевай Лаўры. У ліпені 1985 года пастрыжаны ў манаства з імем Гурый і пасвечаны ў іерадыякана. 19 снежня 1985 года пасвечаны ў іераманаха.

У 1986 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя і накіраваны ў Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр Мінска-Беларускай епархіі.

У жніўні 1986 года прызначаны на пасаду скарбніка манастыра, з красавіка 1987 года — благачынны манастыра. 4 сакавіка 1990 года ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны намеснікам Жыровіцкага манастыра.

З 1989 па 1990 год з послухам благачыннага сумяшчаў абавязкі інспектара зноў адкрытай Мінскай духоўнай семінарыі.

Пастановай Патрыярха і Свяшчэннага Сінода ад 17 ліпеня 1996 года архімандрыт Гурый быў прызначаны епіскапам Навагрудскім і Лідскім.

3 жніўня 1996 года, у дзень памяці прарока Іезекііля, у мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы было здзейснена нарачэнне архімандрыта Гурыя ў епіскапа Навагрудскага і Лідскага. Чын нарачэння здзейснілі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Максім, епскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх, Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, Полацкі і Глыбоцкі Глеб, Тураўскі і Мазырскі Пётр, Ціхвінскі Канстанцін.

4 жніўня 1996 года ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра за літургіяй была здзейснена хіратонія архімандрыта Гурыя ў епіскапа Навагрудскага і Лідскага. Хіратонію здзейснілі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і тыя ж Праасвяшчэнныя.

У жніўні 2000 года атрымаў пасаду рэктара Слонімскага духоўнага вучылішча.

У маскоўскім Храме Хрыста Збавіцеля 25 лютага 2007 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II узвёў епіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя ў сан архіепіскапа.

12 студзеня 2012 года рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы прызначаны кіраўніком спраў Беларускага Экзархату з вызваленнем ад пасады старшыні Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. 3 верасня таго ж года прызначаны выконваючым абавязкі рэктара Мінскіх духоўных школ: Мінскай духоўнай акадэміі (да 25 снежня 2014) і Мінскай духоўнай семінарыі[2].

5 ліпеня 2013 года прызначаны старшынёй новаўтворанага Савета па тэалагічнай адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Па рашэнні Сінода 26 лютага 2014 года вызвалены ад абавязкаў кіраўніка спраў Беларускага Экзархату і 26 чэрвеня 2014 года прызначаны старшынёй Царкоўнага суда Беларускага Экзархату.

23 кастрычніка 2014 года прызначаны часова выконваючым абавязкі члена Агульнацаркоўнага суда Рускай праваслаўнай царквы.

У сувязі з заснаваннем Лідскай епархіі рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2014 года архіепіскапу Гурыю прысвоены тытул «Навагрудскі і Слонімскі».

23 жніўня 2019 года заняў пасаду старшыні Царкоўнага суда Беларускага Экзархата[3]. Таксама з’яўляецца членам Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі і Каардынацыйнага цэнтра па развіцці багаслоўскай навукі ў Рускай Праваслаўнай Царкве.

20 красавіка 2020 года быў шпіталізаваны з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю COVID-19[4], лячыўся ў Гродне і неўзабаве вярнуўся ў Жыровіцы[5]. 17 ліпеня 2020 года па ўласным жаданні быў вызвалены ад абавязкаў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя[правіць | правіць зыходнік]

Царкоўныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль Святога князя Уладзіміра (РПЦ; 2015)[10].
  • Медаль свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі (сінаідальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ; 2018)[11].
  • Ордэн Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (БПЦ; 2016)[12].
  • Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага 3-й (2001) і 2-й (2006) ступені (РПЦ).
  • Ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай (БПЦ; 2002).
  • Ордэн святога князя Расціслава Мараўскага 2-й ступені (Праваслаўная Царква Чэшскіх зямель і Славакіі; 2003).
  • Ордэн свяціцеля Інакенція Маскоўскага (РПЦ; 2016)[13].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у рэанімацыі, падазрэнне на каранавірус (бел.) . Мінск: Наша ніва (20 красавіка 2020). Праверана 21 красавіка 2020.
  2. Архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый прызначаны в.а. рэктара Мінскіх духоўных школ (руск.) . Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (5 верасня 2012). Праверана 21 красавіка 2020.
  3. Указ № 1-01/58 ад 31 жніўня 2019 года (руск.) . Мінск: Мінская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы (31 жніўня 2019). Праверана 21 красавіка 2020.
  4. Шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 красавіка 2020). Праверана 22 красавіка 2020.
  5. Архіепіскап Гурый распавёў, як перанёс каранавірусную інфекцыю (руск.) . newgrodno.by (22 мая 2020). Праверана 24 ліпеня 2020.
  6. Архіепіскап Навагрудскі Гурый завяршыў свае працы на пасадзе рэктара Мінскай духоўнай семінарыі (руск.) . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (17 ліпеня 2020). Праверана 24 ліпеня 2020.
  7. Ганаровыя грамадзяне раёна (руск.) . Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт (25 кастрычніка 2018). Праверана 21 красавіка 2020.
  8. Ганаровыя грамадзяне (бел.) . Слонімскі раённы выканаўчы камітэт (16 снежня 2016). Праверана 21 красавіка 2020.
  9. Мітрапаліт Філарэт узяў удзел у цырымоніі ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2011 года (руск.) . Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (11 студзеня 2012). Праверана 21 красавіка 2020.
  10. Патрыяршае віншаванне архіепіскапу Навагрудскаму Гурыю з 30-годдзем служэння ў святым сане (руск.) . Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (30 чэрвеня 2015). Праверана 21 красавіка 2020.
  11. У Мінскай духоўнай семінарыі адбылося выніковае пасяджэнне Вучонага савета (руск.) . Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (20 чэрвеня 2018). Праверана 21 красавіка 2020.
  12. У дзень памяці прарока Іллі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел здзейсніў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Слоніма (руск.) . Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (3 жніўня 2016). Праверана 21 красавіка 2020.
  13. Патрыяршае віншаванне архіепіскапу Навагрудскаму Гурыю з 60-годдзем з дня нараджэння (руск.) . Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (30 мая 2016). Праверана 21 красавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]