Густавія
Выгляд
| Горад | |
| Густавія | |
|---|---|
| фр.: Gustavia | |
| 17°53′53″ пн. ш. 62°51′11″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Сен-Бартэльмі |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1785 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 3,2 тыс. чалавек (2005) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 97133 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Густавія (фр.: Gustavia) — горад, сталіца заморскай абшчыны Францыі Сен-Бартэльмі, якая ўтварылася толькі ў 2007 годзе, (да гэтага Сен-Бартэльмі быў аддаленым раёнам заморскага дэпартамента Гвадэлупа).
Насельніцтва — 3,2 тыс. жыхароў (2005) з 6,8 тыс. усёй абшчыны Сен-Бартэльмі.
Сваю назву горад атрымаў у гонар шведскага караля Густава III, калі Францыя ў 1785 годзе ў абмен на правы гандлю ў рэгіёне саступіла частку сваіх уладанняў. У 1878 годзе Густавія з Сен-Бартэльмі зноў перайшла да Францыі.
Асноўная галіна эканомікі Густавіі, як і ўсёй абшчыны — турызм.
З славутасцяў захаваліся некалькі англіканскіх цэркваў сярэдзіны XIX стагоддзя. Аднак, большасць жыхароў Густавіі — каталікі.
