Густаў Лебон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гюстаў Лебон
фр.: Le Bon Gustave
Gustave Le Bon.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 7 мая 1841(1841-05-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 снежня 1931(1931-12-13) (90 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of France.svg Францыя
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: урач, антраполаг, псіхолаг, сацыёлаг
Мова твораў: французская
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Густаў Лебон (фр.: Gustave Le Bon; 7 мая 1841, Нажан-ле-Ратру — 13 снежня 1931) — французкі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Доктар медыцыны.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў класічную адукацыю ў г. Тур. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт (1886).

Даследаваў псіхалагічныя дэтэрмінанты этнічных канфліктаў і цыклічны характар развіцця цывілізацый, ролю псіхічных фактараў (эмоцый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гістарычным працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «духоўнага адзінства натоўпу». Увёў класіфікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секты, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парламенцкія сходы і інш.). Прадказваў наступленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамадства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Выступаў супраць усіх форм сацыяльнай роўнасці і рэвалюцый, дасягаенні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, асабістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубянецкі Э. Лебон // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.