Гусіная цыбуля лугавая
| Гусіная цыбуля лугавая | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Гусіная цыбуля лугавая[1] (Gagea pratensis) — кветкавая расліна роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-15 см з трыма цыбулінамі і прыкаранёвым ліст м, значна даўжэйшым за «парасонікі» суквецця. Кветкі нешматлікія, лімонна-жоўтыя. Пялёсткаў 6.Калякветнік буйны, жоўты, звонку зеленаваты, з 6 вузкіх ланцэтападобных лісцікаў. Плод — трохгнёздавая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Сярэднееўрапейскі рэліктавы сармацкі від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Міжземнамор’е, частка Атлантычнай Еўропы і поўдзень Скандынавіі. таксама сустракаецца на тэрыторыі Марока і Турцыі[2]. На тэрыторыі Беларусі траплялася ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце на лугавінах сярод дрэўных пасадак, на папарных палетках, ускрайках шыракалістых лясоў. Цвіце ў красавіку — пачатку мая. Размнажэнне насеннем і вегетатыўнае.
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі[4], Літвы[3], Калінінградскай вобласці Расіі[3][5], Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Чарнавіцкай абласцей Украіны[3].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ U.S. National Plant Germplasm System (GRIN) (англ.)
- 1 2 3 4 5 Гусиный лук луговой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Чырвоная кніга Беларусі Архівавана 4 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Gagea pratensis (Pers.) Dumort. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гусиный лук – Gagea Salisb. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 231. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гусиный лук луговой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Gagea pratensis (Pers.) Dumort. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. статус віду не вызначаны |