Гусіныя лапкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жаночае паліто ў буйную лапку ад мадэльера Боні Кэшын  (руск.), 1968
Гусіныя лапкі
Перапляценні нітак у квадраце саржы

Гусіныя ла́пкі (пье-дэ-куль ад фр.: pied-de-poule «курыная лапка», сабачы зуб (англ.: houndstooth), таксама ламаная клетка — двухколерны геаметрычны арнамент, які звычайна выкарыстоўваецца ў тэкстылі і які ўяўляе сабой шматкроць паўтараныя сіметрычныя шэрагі ламаных клетак або абстрактных многавугольнікаў. Традыцыйнае каляровае рашэнне — белы і чорны колеры, хоць магчымыя і любыя іншыя спалучэнні.

Гусіныя лапкі з’яўляюцца традыцыйным узорам перапляцення шарсцяных нітак у Шатландыі[1], хоць у цяперашні час выкарыстоўваюцца і ў іншых тканінах. Традыцыйна гэты ўзор фармуецца перасячэннем чатырох цёмных і чатырох светлых нітак у абедзвюх асновах тканіны і запаўненнем або простым саржавым перапляценнем 2/2, дзве ніткі пад, дзве ніткі над асновай, кожны раз падымаючы перакрыцці на адну нітку.

Спосаб перапляцення нітак, у выніку якога атрымліваецца тканіна, якая нагадвае ламаную клетку, з чаргаванымі цёмнымі і светлымі блокамі 2 на 2 і 4 на 4 называецца гленплэйд. Выкананае ў кантрасных яркіх колерах, яно таксама вядома як «клетка Прынца Уэльскага» — арнамент увайшоў у моду пры Прынцы Уэльскім Эдуардзе і карыстаўся папулярнасцю ў 1930-я-1970-я гады.

«Гусіная лапка» быў любімым арнаментам французскага мадэльера Крысціяна Дыёра. Ён яго выкарыстаў не толькі ў тканінах ствараных касцюмаў, але і ў дызайне ўпакоўкі (скрынка і сам флакон) сваіх першых духаў Miss Dior  (англ.) (1947), а таксама ў яго рэкламе.

Зноскі

  1. Dunbar, John Telfer: The Costume of Scotland, London: Batsford, 1984, ISBN 0-7134-2534-2 (paperback 1989, ISBN 0-7134-2535-0)