Перайсці да зместу

Гус (Нідэрланды)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Гус
нідэрл.: Goes
51°30′00″ пн. ш. 3°53′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1405
Вышыня цэнтра 1 м
Часавы пояс UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▲38 950 чал. (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0113
Паштовы індэкс 4460–4483
Паказаць/схаваць карты


Гус (Нідэрланды) (Нідэрланды)
Гус (Нідэрланды)
Гус (Нідэрланды)


Мапа

Гус (нідэрл.: Goes) — горад у Нідэрландах на паўвостраве Зёйд-Бевеланд, адміністрацыйны цэнтр абшчыны Гус у правінцыі Зеландыя.

Населены пункт на беразе ракі Кортэ-Гос узнік яшчэ ў X стагоддзі. У пачатку XII стагоддзя там ужо была рыначная плошча і царква, прысвечаная дзеве Марыі. У 1405 годзе Гус атрымаў статус горада, а ў 1417 годзе яму было дазволена ўзвесці гарадскія муры. Росквіт горада засноўваўся на здабычы солі і вытворчасці адзення.

Да XVI стагоддзя горад страціў сувязь з морам і прыйшоў у заняпад. У 1544 годзе вялікі пажар знішчыў частку горада. У 1577 годзе князь Морыц Насаўскі выгнаў з горада іспанскі гарнізон і зноў адбудаваў гарадскія сцены. У далейшым горад працягваў заставацца ў асноўным цэнтрам сельскагаспадарчага раёна.

У 1868 годзе праз горад прайшла чыгунка.

ГодКолькасць
2014 36 989
2017 37 050
2019 37 739 [1]
2022 38 950

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]