Перайсці да зместу

Гутава (Драгічынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гутава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1502
Вышыня цэнтра
138 м[1]
Насельніцтва
  • 450 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовыя індэксы
225846
Аўтамабільны код
1
Гутава (Беларусь)
Гутава
Гутава
Гутава (Брэсцкая вобласць)
Гутава
Гутава

Гу́тава[2] (трансліт.: Hutava, руск.: Гутово) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.

Знаходзіцца за 14 км у напрамку на ўсход ад горада Драгічын, за 124 км ад Брэста, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын[3].

  • 513 жыхароў, 46 двароў (1886)
  • 787 жыхароў (1905)
  • 332 жыхары (1921)
  • 499 жыхароў, 196 двароў (1995)
  • 504 жыхары, 201 двор (1997)[3]

Першая згадка населенага пункта ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1502 года.

З 1795 па 1920 вёска была часткай Варацэвіцкай воласці Кобрынскага павета. У 60-я гады XIX стагоддзя ў Гутаўскай сельскай абшчыне пражывала 435 рэвізскіх душ (дзяржаўных сялян, 218 мужчын і 217 жанчын), якія раней адносіліся да восьмай Радагошскай сельскай абшчыны. У 1886 годзе ў вёсцы было 46 двароў, насельніцтва складала 513 чалавек. У 1905 годзе насельніцтва вёскі склала 787 чалавек.

З 1921 па 1939 год вёска была ў складзе Варацэвіцкай гміны Польшчы. У 1921 годзе ў населеным пункце пражывала 332 чалавекі (сярод іх 312 — праваслаўныя хрысціяне, 3 — каталікі, 17 — іудзеі). Як і ў 1921 годзе, у 30-я гады XX стагоддзя населены пункт налічваў 74 двары.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Гутаўскага сельсавета[4].

Помнікі гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]