Гутарка (жанр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гутарка, жанр)

Гу́тарка (літаратурны жанр) — адзін з жанраў фальклорнай і ананімнай беларускай літаратуры XIX стагоддзя; вершаваны маналог або дыялог, у якім у форме непаспешлівай, доказнай гаворкі асвятляліся вострыя сацыяльна-палітычныя (зямля, воля, адмена прыгоннага права) і маральныя (праўда і крыўда, п’янства) праблемы. Гутарка патрабавала зацікаўленага слухача, субяседніка. У ёй пераважалі інтанацыі жывога народнага маўлення, што выяўляліся ў лексіцы, сінтаксісе, рытмічным ладзе. Пісаліся гутарка раёшнікам, сілабічным, акцэнтна-складовым, сілаба-танічным вершам (чатырохстопны харэй). Асаблівае распаўсюджанне набылі «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Гутарка ў карчме», «Гутарка старога дзеда», «Вось цяпер які люд стаў», «Гутарка Паўлюка» і інш. Гутаркі аказалі пэўнае ўздзеянне на асобныя літаратурныя жанрыпаэму, апавяданне. Пад уплывам вершаваных гутарак узніклі празаічныя мастацка-публіцыстычныя гутаркі («Перадсмяротны разгавор пустэльніка Пятра», «Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем» і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]