Перайсці да зместу

Гута (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гута
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 128 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225356
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204835016
Гута (Беларусь)
Гута
Гута
Гута (Брэсцкая вобласць)
Гута
Гута

Гу́та[1] (трансліт.: Huta) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 29 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст.

Паводле перапісу 1897 года ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У 1909 годзе дзейнічала народнае вучылішча. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 5 вяскоўцаў.

У 1968 годзе далучана суседняя вёска Дзедзін.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць калгасная сядзіба, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, пачатковая школа, бібліятэка, магазін.

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 год — 29 двароў, 180 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 год — 26 двароў, 248 жыхароў.
    • 1921 год — 51 дом, 243 жыхары.
    • 1939 год — 310 жыхароў.
    • 1959 год — 292 жыхары.
    • 1970 год — 327 жыхароў.
    • 1998 год — 91 двор, 166 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2019 год — 128 чал.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)