Гута (Веткаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гута
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 0 чал. (2010)
СААТА
3208852021
Гута на карце Беларусі ±
Гута (Веткаўскі раён) (Беларусь)
Гута (Веткаўскі раён)
Гута (Веткаўскі раён) (Гомельская вобласць)
Гута (Веткаўскі раён)

Гу́та[1] (трансліт.: Huta, руск.: Гута) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[2]. Знаходзілася за 19 км на поўнач ад Веткі, 40 км ад Гомеля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як фальварак у Рэчкаўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1859 года ўладанне памешчыка І.Грушэцкага. З 1860 года дзейнічала сукнавальня з млынам, з 1875 г. — вінакурня. Паводле перапісу 1897 г. аколіца Хізава Гута, 77 двароў, 407 жыхароў, 4 ветракі, 2 маслабойні, кузня, 3 цагельні. У 1926 г. аколіца, цэнтр Хізавагуцкага сельсавета Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі. 98 двароў, 446 жыхароў, паштовы пункт. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе 98 двароў. У Вялікую Айчынную вайну 43 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 359 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — вёска Гарусты). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986 г. – 53 двары, пражывала 53 сям’і, колькасць чалавек 106. На 01.01.1990 г. – 46 двароў, 89 жыхароў, з іх: 30 працуючых, 11 дзяцей (да 15 гадоў), 48 пенсіянераў.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (46 сямей) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]