Перайсці да зместу

Гэвін Ньюсам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гэвін Ньюсам
англ.: Gavin Newsom
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1967(1967-10-10)[1][2] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр навук[d] ()
Веравызнанне каталіцтва[3]
Партыя
Род дзейнасці палітык, рэстаратар, бізнесмен, тэлевядучы, пісьменнік, губернатар, мэр
Бацька William Newsom[d]
Маці Tessa Newsom[d]
Жонка Kimberly Guilfoyle[d] і Jennifer Siebel Newsom[d]
Дзеці Montana Newsom[d], Hunter Newsom[d] і Brooklynn Newsom[d]
Аўтограф Аўтограф
gavinnewsom.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэвін Крыстафер Ньюсам (англ.: Gavin Christopher Newsom; нар. 10 кастрычніка 1967, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі палітык і бізнесмен, 40-ы губернатар Каліфорніі з 7 студзеня 2019, былы 49-ы віцэ-губернатар Каліфорніі (2011—2019) і 42-і мэр Сан-Францыска (2004—2011). Сябра Дэмакратычнай партыі і магчымы кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2028 года.

Гэвін Ньюсам нарадзіўся 10 кастрычніка 1967 у Сан-Францыска. Ягоныя бацькі развяліся, калі Гэвіну было тры гады. Маці адна выхоўвала яго і ягоную сястру, працуючы на трох працах[4][5].

Гэвін Ньюсам скончыў Універсітэт Санта-Клары ў 1989 са ступенню бакалаўра паліталогіі.

У 1991 пачаў займацца бізнесам, адкрыў вінаробню. Бізнес паступова пашырыўся і ўключаў крамы і кавярні[6][5].

У 2003 стаў мэрам Сан-Францыска, пераабраўся на гэту пасаду яшчэ раз у 2007. Таксама двойчы — у 2010 і 2014 — абіраўся віцэ-губернатарам Каліфорніі. Двойчы быў абраны губернатарам Каліфорніі ў 2018 і 2021[7].

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Гэвін Ньюсам выступае супраць смяротнага пакарання[8], за большы кантроль над зброяй, якой валодаюць грамадзяне ЗША[9], падтрымлівае права на аборт, людзей ЛГБТК+[10] і меры супраць зменаў клімату[11], а таксама з'яўляецца паслядоўным крытыкам Дональда Трампа[12].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Гэвін Ньюсам паводле веравызнання каталік. Быў двойчы жанаты, мае чатырох дзяцей[13].

  1. ↑ Gavin Newsom // GeneaStar
  2. ↑ Gavin Newsom // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ Garofoli J. As abortion wars escalate, Nancy Pelosi and Gavin Newsom push back on what it means to be ‘pro-life’ — 2022. Праверана 17 красавіка 2023.
  4. ↑ Former California judge Newsom dies at 84 (англ.). AP News (13 снежня 2018). Праверана 22 студзеня 2026.
  5. 1 2 Guthrie, Julian. Gonzalez, Newsom: What makes them run / From modest beginnings, Newsom finds connections for business, political success (англ.). San Francisco Chronicle. Праверана 22 студзеня 2026.
  6. ↑ Old money backs new liquor shop. San Francisco Chronicle (15 снежня 1991). Праверана 22 студзеня 2026.
  7. ↑ Gavin Newsom easily wins reelection in California a year after recall (англ.). POLITICO (8 лістапада 2022). Праверана 22 студзеня 2026.
  8. ↑ Shafer, Scott. Gov. Gavin Newsom Suspends Death Penalty In California (англ.). NPR (12 сакавіка 2019). Праверана 22 студзеня 2026.
  9. ↑ When masculinity turns 'toxic': A gender profile of mass shootings (англ.). Los Angeles Times (7 кастрычніка 2019). Праверана 22 студзеня 2026.
  10. ↑ Riedel, Samantha. California Is Officially the First Sanctuary State for Trans Youth (англ.). Them (30 верасня 2022). Праверана 22 студзеня 2026.
  11. ↑ X. Defying environmentalists, Newsom vetoes bill to block Trump’s Endangered Species Act rollback (англ.). Los Angeles Times (28 верасня 2019). Праверана 22 студзеня 2026.
  12. ↑ Wright, David. After Newsom trolls Trump in Davos, one of his appearances is blocked | CNN Politics (англ.). CNN (21 студзеня 2026). Праверана 22 студзеня 2026.
  13. ↑ Gavin Newsom's 4 Kids: All About the California Governor's Daughters and Sons (англ.). People.com. Праверана 22 студзеня 2026.