Гэльская ліга
Jump to navigation
Jump to search
Гэльская ліга (Conradh na Gaeilge, вымаўленне [ˈkɔnˠɾˠə nə ˈgeːlʲɟə]) — арганізацыя, створаная «для захавання ірландскай мовы, на якой гавораць у Ірландыі» . Гэльская ліга была заснавана ў Дубліне 31 ліпеня 1893 г Дугласам Хайдам з удзелам Юджына О'Гроўні, Еойна Мак-Нейлам, Люкам Уолшам і іншымі. Ірландская інтэлігенцыя ўпершыню пачала выпускаць літаратуру і газеты на ірландскай мове, заснавала ірландскія школы, спецыяльныя танцавальныя курсы. Першая газета Лігі называлася An Claidheamh Soluis (Меч святла).
Ліга садзейнічала стварэнню Нацыянальнага ірландскага універсітэта (1909) . У яго склад уваходзілі кафедры кельцкай археалогіі, гісторыі Ірландыі, ірландскай мовы і ірландскай літаратуры.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гэльская ліга