Гэнрыка Кшывонас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гэнрыка Кшывонас
польск.: Henryka Krzywonos
Нараджэнне 27 сакавіка 1953(1953-03-27)[1] (71 год)
Партыя
Член у
Дзейнасць прафсаюзны дзеяч, палітык, motorman
Месца працы
Узнагароды
Сайт henrykakrzywonos.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэнрыка Крыстына Кшывонас-Стрыхарска (польск.: Henryka Krystyna Krzywonos-Strycharska; нар. 27 сакавіка 1953, Ольштын) — дзеяч апазіцыі ў ПНР, дэпутат Сейму Рэспублікі Польшча VIII і IX склікання.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У часы камунізму ў Польшчы працавала ў Гданьску машыністкай трамвая. 15 жніўня 1980 года яна спыніла свой трамвай і загадала пасажырам выйсці, абвясціўшы пра страйк. Гэтую падзею называюць пачаткам страйку гданьскага грамадскага транспарту. Гэнрыка Кшывонас-Стрыхарска ўдзельнічала ў перамовах гданьскіх рабочых з уладамі. У выніку тых перамоваў паўстала «Салідарнасць».

Падчас ваеннага становішча яна дапамагала інтэрнаваным, распаўсюджвала падпольны друк. Пазней і сама стала ахвярай рэпрэсій: страціла працу, ёй загадалі пакінуць Гданьск. Падчас аднаго з вобшукаў яе моцна збілі, у выніку яна страціла цяжарнасць.

Ужо ў незалежнай Польшчы разам з мужам яны ўсынавілі і выхавалі 12 дзяцей. Гэнрыка Кшывонас-Стрыхарска — дэпутат Сейму і сябра парламенцкай групы па кантактах з Беларуссю.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 мая 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]