Гэта крык, што жыве Беларусь
Гэта крык, што жыве Беларусь | |
---|---|
Аўтар | Янка Купала |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1905—1907 |
Дата першай публікацыі | 1908 |
Апублікаваны ў | Жалейка |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
«Гэта крык, што жыве Беларусь» — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1905—1907 гадах[1] у прыватным маёнтку пана Аляксандра Янавіча Любанскага (1863—1932) Яхімоўшчыне, дзе паэт працаваў памочнікам вінакура Сасноўскага на бровары[2][3].
Упершыню апублікаваны ў 1908 годзе ў зборку «Жалейка». Верш уключаўся таксама ў Зборнік твораў (1925, т. 1) і Зборнік твораў (1928, т. 1)[1].
...
А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!
Верш адлюстроўвае тагачаснае жыццё і побыт беларускага селяніна. Твор прасякнуты ідэяй патрыятызму, блізкі да вершаў «Мая хатка», «Палац» і інш[1].
Словы «Гэта крык, што жыве Беларусь!» узяты эпіграфам у рэцэнзіі Ул. Самойлы «Великий праздник. „Жалейка“ Янука Купалы» («Минский курьер», 1908, № 113, 23 жніўня). Гэтыя ж словы паўтараюцца і ў тэксце самой рэцэнзіі. Верш цытуецца таксама ў працах украінскага даследчыка Д. Дарашэнкі «Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне» («Наша ніва», № 4, 22 (4) студзеня 1909, на беларускую мову пераклаў Я. Журба) і Я. Карскага «Белорусы»[1].
У кнізе Я. Купала «Вершы і паэмы» (М., 1982) верш ілюстраваны Я. Чарняціным[1].
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню на рускую мову верш перакладзены Я. Нячаевым, пазней В. Шэфнерам, на ўкраінскую — А. Малышкам, на армянскую — Р. Пагасян, на казахскую — Ж. Кашкінавым, на балгарскую — Н. Вылчавым, на румынскую — С. Дэлчу, на французскую — Ж. Гашам[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 1. Вершы, пераклады 1904—1907 / Прадм. У. Гніламёдава / Янка Купала. — Мн.: Маст. літ., 1995. — 462 с. — ISBN 5-340-01094.
- ↑ Яхімоўшчына на сайце iatp.by (10 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Янка Купала і Маладзечаншчына (10 кастрычніка 2011).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 1. Вершы, пераклады 1904—1907 / Прадм. У. Гніламёдава / Янка Купала. — Мн.: Маст. літ., 1995. — 462 с. — ISBN 5-340-01094.