Гэты шалёны, шалёны, шалёны, шалёны свет
«Гэты шалёны, шалёны, шалёны, шалёны свет» (англ.: It's a Mad, Mad, Mad, Mad World) — амерыканская прыгодніцкая кінакамедыя 1963 года ў стылі «роўд-муві», знятая рэжысёрам Стэнлі Крамерам. Удастоена прэміі «Оскар» і намінацый на прэмію «Залаты глобус».
Фільм заняў 40-е месца ў спісе Амерыканскага інстытута кінамастацтва «100 самых смешных амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў»[10].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]На вялікай хуткасці па дарозе Каліфорніі нясецца аўтамабіль, за рулём якога знаходзіцца злачынец «Smiler» Гроган. На адным з паваротаў аўтамабіль вылятае з дарогі і разбіваецца. На дапамогу да паміраючага вадзіцеля пад’язджаюць чатыры аўтамабілі, у якіх едуць бізнесмен Расэл Фінч з жонкай і цешчай, дантыст Мелвіл Крамп з жонкай, двое сяброў, Дынгі Бэл і Бенджы Бенджамін, якія накіроўваліся ў Лас-Вегас, і вадзіцель мэблевага фургона Лэні Пайк. Перад смерцю Гроган расказвае, што ў парку горада Санта-Разіта пад «вялікім W» ён схаваў 350 000 долараў. З гэтага моманту вадзіцелі, якія даведаліся сакрэт закапанага скарба, імкнуцца паспець у Санта-Разіту раней за ўсіх. Падчас гонкі ўдзельнікі выкарыстоўваюць розныя транспартныя сродкі (ад ровараў да самалётаў). У пагоню ўвязваюцца і новыя ўдзельнікі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1964 — прэмія «Оскар» за найлепшы гукавы мантаж, а таксама 5 намінацый: найлепшая музыка да фільма, найлепшая песня, найлепшая аператарская работа каляровага фільма, найлепшы мантаж
- 1964 — 2 намінацыі на прэмію «Залаты глобус»: найлепшы фільм — камедыя або мюзікл, найлепшая мужчынская роля — камедыя або мюзікл
- 1965 — намінацыя на прэмію Эдгара Алана По за найлепшы фільм
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=31427.html Праверана 21 мая 2016.
- ↑ а б http://www.filmaffinity.com/es/film199913.html Праверана 21 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар http://www.imdb.com/title/tt0057193/fullcredits Праверана 21 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж http://www.ofdb.de/film/8858,Das-Ding---Eine-total-verr%C3%BCckte-Welt Праверана 21 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=itsamadmadmadmadworld.htm
- ↑ https://books.google.kz/books?id=9PK9BAAAQBAJ&pg=PA126
- ↑ AFI's 100 Years...100 Laughs . American Film Institute. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 6 жніўня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гэты шалёны, шалёны, шалёны, шалёны свет на сайце «Internet Movie Database» (англ.)