Гюнтэр (карная аперацыя)
Аперацыя «Гюнтэр» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | канец чэрвеня — пачатак ліпеня 1943 | ||
Месца | Валожынскі, Заслаўскі, Лагойскі раён, Плешчаніцкі, Радашковіцкі раёны | ||
Прычына | Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр» | ||
Статус | аперацыя завершана | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Аперацыя «Гюнтэр» (ням.: Unternehmen Günter) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск у Валожынскім, Заслаўскім, Лагойскім, Плешчаніцкім, Радашковіцкім раёнах у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1943 года.
Ход аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Аперацыя праводзілася з мэтаю знішчэння вёсак, у якіх жыхары спачувалі партызанам, захопу насельніцтва і рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі для вывазу ў Германію. У баявую групу ўваходзілі палкі Грыпа і Гольца, асобы батальён СС Дырлевангера. Кіраваў аперацыяй групенфюрэр СС і лейтэнант паліцыі Карзэман, камандны пункт якога знаходзіўся ў Астрашыцкім Гарадку.
Карнікі пазбягалі непасрэднага сутыкнення з партызанскімі фарімраваннямі, якія дыслацыраваліся ў раёне аперацыі. Яны прачасалі мясцовасць на поўнач ад Мінска ўздоўж дарогі Астрашыцкі Гарадок — Радашковічы і да Плешчаніц (вёскі Калачы, Янушкавічы, Вялікія Бясяды і іншыя), хапалі мужчынскае працаздольае насельніцтва ва ўзросце ад 10 да 50 гадоў і канваіравалі на зборныя пункты. Асобы, западозраныя ў спачуванні або прыналежнасці да партызан, у тым ліку хворыя і параненыя, расстрэльваліся.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пасэ, У. С. Гюнтэр // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 183. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.