Гюрджу Хатун
Гюрджу Хатун | |
---|---|
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
каля 1227[1] |
Смерць | каля 1286[1] |
Род | Баграціёны[d] і Сельджукіды |
Бацька | Мухаммад Мугіс уд-дзін Туркан шах[d] |
Маці | Русудан[1] |
Муж | каля Кей-Хосраў II[d][1] і каля Перванэ[d][1] |
Дзеці | Кей-Кубад II[d] |
Веравызнанне | Грузінская праваслаўная царква і іслам |
Дзейнасць | пісьменніца |
![]() |
Гюрджу Хатун (груз. გურჯი-ხათუნი, Gurji-xatuni) — грузінская прынцэса з дынастыі Баграціёнаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Гюрджу Хатун была дачкой грузінскай царыцы Русудан і Гіас ад-Дзіна з дынастыі Сельджукаў. Пры нараджэнні атрымала імя Тамар у гонар бабулі, царыцы Тамар Вялікай[2]. Даводзілася сястрой грузінскаму цару Давіду VI Нарыну.
З 1237 была другой жонкай султана Кей-Хосрава II[3][4]. Ад яго нарадзіла сына Кей-Кубада II, які правіў у 1246—1257.
Пасля паразы падчас бітвы пад Кесе-даг у 1243 годзе султан Кей-Хосраў стаў васалам Бату, а Тамар страціла высокі статус і атрымала мянушку Гюрджу Хатун, «Спадарыня грузінка».
У 1246 годзе Кей-Хосраз быў забіты, і Тамар перайшла з праваслаўя ў іслам і выйшла за вяльможу Конійскага султаната Перванэ. Ад гэтага шлюбу нарадзіла сына Мехмед бэя.
Падчас свайго жыцця спрыяла росквіту навукі і мастацтва, з прыхільнасцю ставілася да паэта Джалаладына Румі. Па яе загаду была пабудаваная яго магіла ў Коні[5].
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У 1240–1245 гадах султан Кей-Хосраў II чаканіў на манетных дварах Сіваса і Коньі сярэбраныя манеты з выявай льва і сонечнага твару. Сімвал «Леў і Сонца» пазней шырока распаўсюдзіўся ў ісламскім свеце. Турэцкі даследчык сельджукскіх манет Толга Эркан прыйшоў да высновы, што Сонца — гэта Гюрджю Хатун, а Леў — сам султан[6].
Зноскі
- ↑ а б в г д е https://sufism.org/library/articles/gurcu-hatun-and-lady-jacoba-mystic-cousins
- ↑ ჯაველიძე ე., ქართული საბჭოთა ენციკლოპედია, ტ. 4, გვ. 579—580, თბ., 1979 წელი.
- ↑ Georgia and the Anatolian Turks in the 12th and 13th Centuries by A.C.S. Peacock, Anatolian Studies, Vol. 56 (2006), pp. 127—146
- ↑ Cosmopolitanism and the Middle Ages, John M. Ganim, 51
- ↑ H. Crane "Notes on Saldjūq Architectural Patronage in Thirteenth Century Anatolia, " Journal of the Economic and Social History of the Orient, v. 36, n. 1 (1993), p. 18.
- ↑ Erkan, Tolga. Anadolu Selçuklu Sanatındaki İnsan Figürlerinin Uygurların Mağara Resimleri ve Gaznelilerin Duvar Resimleriyle Konu ve Biçim Yönünden Karşılaştırılması // Turkish Studies. — 2010. — C. 5, num. 3 (27 Nisan). — DOI:10.7827/TurkishStudies.1243.