Гюстаў Буланжэ
Гюстаў Буланжэ | |
---|---|
фр.: Gustave Boulanger | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Rodolphe Clarance Boulanger[4] |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1824[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1888[2][3] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Рымская прэмія[d] (1849) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гюстаў Кларанс Радольф Буланжэ (фр. Gustave Clarence Rodolphe Boulanger; 25 красавіка 1824, Парыж — кастрычнік 1888, там жа) — французскі мастак, прадстаўнік салоннага жывапісу і арыенталіст.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Гюстаў Буланжэ нарадзіўся 25 красавіка 1824 года ў Парыжы. Асірацеў у 14 гадоў. Вывучаў жывапіс у парыжскай Школе прыгожых мастацтваў пад кіраўніцтвам Поля Дэлароша і П’ера-Жуля Жаліва. У 1845 годзе ён упершыню наведаў Алжыр, і гэта выклікала ў яго цікавасць да ўсходняй тэматыкі.
Атрымаўшы першую ўзнагароду за карціну «Адысей, пазнаны Эўрыклеяй», быў адпраўлены ў 1854 годзе за казённы кошт у Італію і здзейсніў двухгадовае навучальнае падарожжа па краіне. Дзякуючы сваёй карціне «Цэзар на Рубіконе» меў у Рыме вялікі поспех, які развіў пасля вяртання ў Парыж сваімі палотнамі «Маэстра Палестрына», «Араб» і «Кабілы ў дарозе».
Эскізы і накіды, створаныя Буланжэ падчас паездкі ў Італію, паслужылі асновай для яго твораў на антычную тэматыку, такіх як «Лукрэцыя», «Лесбія», «Прадаўцы вянкоў у Пампеях» і інш.
Працы Буланжэ блізкія па стылі твораў мастака Жана-Леона Жэрома і прыводзілі ў захапленне імператара Напалеона III, які даў указанне Гюставу Буланжэ ўпрыгожыць свой парыжскі палац у «пампеянскім стылі». Пэндзлі Буланжэ належаць роспісы ў парыжскай Оперы Гарнье.
Пачаў выкладаць у Інстытуце Францыі ў 1882 годзе і быў уплывовым настаўнікам, вядомым сваёй непрыязнасцю да імпрэсіянізму.
Зноскі
- ↑ а б Rodolphe Clarance Boulanger // Reconstructed vital records of Paris
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Мэрыя Парыжа Gustave Rodolphe Clarance Boulanger // Vital records of Paris
- ↑ https://archives.paris.fr/arkotheque/visionneuse/visionneuse.php?arko=YTo2OntzOjQ6ImRhdGUiO3M6MTA6IjIwMjQtMDItMDUiO3M6MTA6InR5cGVfZm9uZHMiO3M6MTE6ImFya29fc2VyaWVsIjtzOjQ6InJlZjEiO2k6NTtzOjQ6InJlZjIiO2k6MTQ0MzQ7czoxNjoidmlzaW9ubmV1c2VfaHRtbCI7YjoxO3M6MjE6InZpc2lvbm5ldXNlX2h0bWxfbW9kZSI7czo0OiJwcm9kIjt9#uielem_move=0%2C0&uielem_rotate=F&uielem_islocked=0&uielem_zoom=45
- ↑ RKDartists Праверана 19 чэрвеня 2020.
- ↑ AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.
- Асобы
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1824 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 1888 годзе
- Пахаваныя на могілках Манмартр
- Выкладчыкі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Нарадзіліся 25 красавіка