Гібралтарскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гібралтарскі ўніверсітэт
англ.: University of Gibraltar
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Gibraltar
Заснаваны 2015
Размяшчэнне Гібралтар, Брытанскія заморскія тэрыторыі
Сайт unigib.edu.gi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гібралтарскі ўніверсітэт (англ.: University of Gibraltar) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Гібралтары (Брытанскія заморскія тэрыторыі).

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гібралтарскі ўніверсітэт - гэта вышэйшая навучальная ўстанова, якая прысуджае кваліфікацыі на ўзроўне вышэйшай адукацыі, заснаваная ўрадам Гібралтара ў адпаведнасці з Законам аб Гібралтарскім універсітэце 2015 года. Галоўны міністр Гібралтара Фабіян Пікарда ахарактарызаваў заснаванне ўніверсітэта як «паўналецце» для гэтай брытанскай заморскай тэрыторыі.

Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў самай паўднёвай частцы Гібралтарскай скалы, у шэрагу адрэстаўраваных былых ваенных будынкаў.

У адпаведнасці са стандартамі Вялікабрытаніі, спектр дысцыплін, прапанаваных для даследаванняў і вывучэння, уключае бізнес і менеджмент, гісторыю і культуру, адукацыю, прыродазнаўства і навакольнае асяроддзе, навукі аб здароўі і спорце. Таксама прапануецца шэраг прафесійных курсаў па кіраўніцтву бізнесам, уключаючы бухгалтарскі ўлік, падаткі і права.

Універсітэт з'яўляецца членам шэрагу навуковых і міжнародных арганізацый, у тым ліку Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]