Гіганцкія каменныя галовы альмекаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гіганцкія каменныя галовы альмекаў — прынамсі сямнаццаць манументальных каменных скульптур у выглядзе чалавечых галоў, зробленых з буйных базальтавых валуноў. Узрост статуй датуецца сама меней да 900 года да н.э., а самі яны лічацца адметным атрыбутам старажытнай мезаамерыканскай цывілізацыі альмекаў. Усе скульптуры малююць галовы сталых мужчын з мясістымі шчокамі, плоскімі насамі і невялікай касавокасцю; іх фізічныя характарыстыкі адпавядаюць тыпу знешнасці, які да цяперашняга часу шырока распаўсюджаны сярод жыхароў Табаска і Веракруса. Заднія часткі помнікаў часта плоскія. Валуны былі прывезены з веракрускіх гор Сьера-дэ-лос-Тукстлас. Улічваючы, што пліты з каменя, якія выкарыстоўваюцца пры іх стварэнні, былі вельмі вялікімі, але пры гэтым былі перамешчаны на вялікія адлегласці, што патрабавала значных чалавечых высілкаў і рэсурсаў, была высунута здагадка, што помнікі ўяўляюць сабой скульптурныя партрэты асобных выдатных альмекскіх кіраўнікоў. Кожная з вядомых скульптур-галоў мае характэрны галаўны ўбор. Галовы ў буйных гарадскіх цэнтрах цывілізацыі альмекаў размешчаны па-рознаму: у лінію або групамі, — але метады і сродкі, якія выкарыстоўваліся для перавозкі каменя да гэтых месцаў, застаюцца незразумелымі.

Адкрыццё гіганцкіх каменных галоў у Трэс-Сапотэс у XIX стагоддзі дало штуршок да першых археалагічных даследаванняў культуры альмекаў Мэцью Стырлінгам у 1938 годзе. На сённяшні дзень вядома сямнаццаць пацверджаных узораў у чатырох цэнтрах «краіны альмекаў» на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва ў Мексіцы. Большасць гіганцкіх галоў былі зроблены са сферычных валуноў, але дзве з Сан-Ларэнца-Ценачтытлан былі зноў выразаны з масіўных каменных тронаў. Акрамя таго, існуе помнік у Такалік-Абаху ў Гватэмале, які ўяўляе сабой трон, які, магчыма, быў выразаны з гіганцкай галавы. Гэта адзіны вядомы іх узор па-за тэрыторыяй «краіны альмекаў».

Вызначыць узрост помнікаў па-ранейшаму цяжка, паколькі многія з іх былі перамешчаны са сваіх першапачатковых месцаў да пачатку археалагічных пошукаў. Большасць галоў былі датаваны раннім дакласічным перыядам (1500—1000 да н.э.), некаторыя — сярэднім дакласічным (1000—400 да н.э.). Самая маленькая з галоў важыць 6 тон, у той час як самая вялікая, па розных ацэнках, — ад 40 да 50 тон, хоць яна была закінута сваімі стваральнікамі і засталася стаяць няскончанай непасрэдна ў каменяломні, дзе і стваралася.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Clewlow, C. William; Richard A. Cowan; James F. O'Connell and Carlos Benemann (October 1967). Colossal Heads of the Olmec Culture (PDF). Contributions of the University of California Archaeological Research Facility. Vol. 4. Berkeley, California, USA: University of California Department of Anthropology. Праверана 2012-12-25.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: ужыванне параметра authors (link)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]