Гіганцкі мурашкаед

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гіганцкі мурашкаед
Myresluger.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myrmecophaga tridactyla Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус
Status iucn3.1 VU ru.svgЗнаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 14224
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624911
NCBI  71006
EOL  328523
FW  48923

Гіганцкі, таксама Вялікі мурашкаед[1] (Myrmecophaga tridactyla) — самы буйны прадстаўнік у атрадзе непаўназубых, даўжыня яго цела дасягае 110—130 см. Знешні выгляд мурашкаеда, як і іншых прадстаўнікоў непаўназубых вельмі мудрагелісты: доўгая вузкая пыса, якая нагадвае трубку, малюсенькія вузкія вочы, доўгі (да 68 см), сціснуты са бакоў хвост з улікам поўсці дасягае 95 см, часта крыху больш. Маса дарослай асобіны — да 40 кг, агульная даўжыня цела ад носа да кончыка хваста — каля 2,3 м.

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі мурашкаед вядзе наземны лад жыцця. У адрозненне ад карлікавага мурашкаеда, ён не ўмее лазіць па дрэвах. Як і яго драўняныя сваякі, ён актыўны пераважна ўначы, але ў бязлюдных месцах нярэдка блукае і днём. Хадзіць па зямлі, маючы такія доўгія кіпцюры цяжка, і мурашкаед вымушаныя падгінаць кіпцюры і абапірацца на тыльны бок пярэдніх лап. Затое такімі кіпцюрамі лёгка абараняцца ад ворагаў — адным ударам лапы вялікага мурашкаеда здольныя вытрыбушыць сабаку. Нават ягуар — самы буйны драпежнік Паўднёвай Амерыкі — не звязваецца з гэтымі жывёламі.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Сілкуецца мурашкаед мурашкамі і тэрмітамі. Руйнуючы кіпцюрамі тэрмітнік або мурашнік, ён прыступае да трапезы. Мурашкаед выкідвае 60-сантыметровы язык, змочаны ліпкай слінай, з хуткасцю 160 раз у хвіліну, здабываючы за дзень 30000 насякомых. Гэтак жа нядаўна было ўстаноўлена, што мурашкаеды могуць сілкавацца і пладамі пальмавага дрэва, раздзіраючы плод вострымі кіпцюрамі, здабываючы такім чынам сабе вільгаць і вітаміны (упершыню гэта было заснята экспертамі Animal Planet ў 2009 годзе).

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Самкі мурашкаеда — выдатныя маці, яны носяць на спіне адзінае дзіця і не растаюцца з ім ад нараджэння да наступнай цяжарнасці.

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі мурашкаед — рэдкая жывёла, занесенае ў Міжнародную Чырвоную Кнігу.

Зноскі

  1. Напісанне Гіганцкі мурашкаед, Вялікі мурашкаед у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.11. Мн., 2000, С.33