Гіграфіты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гіграфі́ты — наземныя расліны, прыстасаваныя да жыцця ва ўмовах залішняга ўвільгатнення.

Травяністыя расліны і эпіфіты вільготных трапічных лясоў, таксама якія растуць каля вадаёмаў, у дэльтах рэк. Такім раслінам уласціва павышаная транспірацыя. Яны маюць вялікія і тонкія ліставыя пласціны са слаба развітым знешнім ахоўным слоем (кутыкулай), сцяблы з амаль неразвітай механічнай тканкай, слабую каранёвую сістэму. Залішняя вільгаць выдаляецца з дапамогай спецыяльных клетак, размешчаных па краю ліста. У дзённы час лісце такіх раслін можа губляць за адну гадзіну колькасць вады, перавышаючую яго масу ў 4—5 разоў[1].

Да гіграфітаў адносяцца такія расліны, як лотаць балотная, бабок трохлісты, фіялка балотная, паручайнік шыракалісты, шлёмнік звычайны і інш.

Зноскі

  1. Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 103. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]