Гідрасфера
Гідрасфера (грэч. Hydor — вада + Sphaira — сфера) — сукупнасць усіх водных запасаў Зямлі.
Вялікая частка вады засяроджаная ў акіяне, значна менш — у кантынентальнай рачной сетцы і падземных водах. Таксама вялікія запасы вады ёсць у атмасферы, у выглядзе аблокаў і вадзянога пару. Звыш 96 % аб'ёму гідрасферы складаюць моры і акіяны, каля 2 % — падземныя воды, каля 2 % — льды і сьнягі, каля 0,02 % — паверхневыя воды сушы. Частка вады знаходзіцца ў цвёрдым стане ў выглядзе ледавікоў, снегавых полагаў і ў вечнай мерзлаце, уяўляючы сабой крыясферу.
Паверхневыя воды, займаючы параўнальна малую долю ў агульнай масе гідрасферы, тым не менш граюць найважнейшую ролю ў жыцці нашай планеты, з'яўляючыся асноўнай крыніцай водазабеспячэння, абрашэння ды абваднення. Гэтая геасфера знаходзіцца ў сталым узаемадзеянні з атмасферай, зямной карой і біясферай.
Узаемадзеянне гэтых водаў і ўзаемныя пераходы з адных відаў водаў у іншыя складаюць складаны кругазварот вады на зямным шары. У гідрасферы ўпершыню зарадзілася жыццё на Зямлі. Толькі ў пачатку палеазойскай эры пачалося паступовае перасяленне жывёл і раслінных арганізмаў на сушу.
Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Куксін І. Я. Гідрасфера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ground Water - USGS
- Гидросфера (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Гидросфера // Экологический центр Э«косистема»™ (руск.)
Гэта пачатак артыкула пра метэаралогію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |