Гідрахінон
Гідрахінон | |
![]() | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C6H4(OH)2 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Адн. малек. маса | 110,12 а. а. м. |
Шчыльнасць | 1,358 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 170,3 °C |
Тэмпература кіпення | 286 °C |
Хімічныя ўласцівасці | |
Растваральнасць у у вадзе | 5,7 г/100 мл |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 204-617-8 |
SMILES | |
RTECS | MX3500000 |
ChemSpider |
Гідрахінон — араматычнае арганічнае злучэнне, двухатамны фенол, C6H4(OH)2. Упершыню атрыманы ў 1844 годзе нямецкім хімікам Ф. Вёлерам[1].
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Крышталічнае рэчыва светла-шэрага колеру. Шчыльнасць 1,358 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 170,3 °C, тэмпература кіпення 286 °C. Добра раствараецца ў ацэтоне, этаноле, вадзе (5,7[1] г на 100 мл пры тэмпературы 15 °C). Не раствараецца ў бензоле, змешваецца з тэтрахлорметанам.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Гідрахінон выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, у якасці антыаксіданта, у працэсах сінтэзу арганічных фарбавальнікаў. У аналітычнай хіміі гідрахінон выкарыстоўваецца пры вызначэнні некаторых хімічных элементаў.
Зноскі
- ↑ а б Гидрохинон // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)
- Гидрохинон // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гідрахінон на сайце ХиМиК.ру (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гідрахінон